Каспарс Дубра (; нар. , ) — латвійскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Панявежыс» і нацыянальнай зборнай Латвіі.

Клубная кар’ера «Сконта» Пачаў гуляць у футбол ва ўзросце сямі гадоў, як ігрок моладзевай каманды гуляў за акадэмію рыжскага «Сконта». У 2007 годзе быў пераведзены ў першую каманду тагачасным галоўным трэнерам Полам Эшвартам, але так і не з’яўвіўся на полі ў тым сезоне.

Перад пачаткам сезона 2008 Дубра быў аддадзены ў арэнду ў іншы клуб латвійскай Вышэйшай лігі, рыжскі «Алімп». За «Алімп» згуляў 25 матчаў за сезон і здолеў забіць двойчы. У 2009 вярнуўся назад у «Сконта», але згуляў толькі адзін матч, пасля чаго зноў быў аддадзены ў арэнду «Алімпу». Падчас другой арэнды згуляў 9 матчаў і забіў адзін гол.

У 2010 годзе стаў адным з некалькіх ігракоў «Алімпа», якія апынуліся ў «Сконта» дзякуючы новаму трэнеру клуба Аляксандру Старкову. Дубра здолеў пакінуць добрае ўражанне і зарабіў сабе месца ў стартавым складзе адразу пасля прыходу. З’яўляючыся адным з найлепшых абаронцаў у лізе на працягу сезона, ён правёў 19 матчаў і забіў 5 галоў за «Сконта», чым дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнамі. У ліпені 2010 года ён быў прызнаны найлепшым іграком месяца, стаў адзіным абаронцам, які здолеў атрымаць гэтую ўзнагароду на працягу сезона. У канцы сезона ён быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай турніру. У лістападзе 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе англійскай Прэм’ер-лігі «Блэкпул».

У 2011 годзе Дубра прапусціў значны час з-за сур’ёзнай траўмы і здолеў вярнуцца на поле толькі ў канцы сезона, згуляў толькі 6 матчаў лігі. З 1 студзеня 2012 кантракт са «Сконта» скончыўся, і Каспарс накіраваўся на прагляд у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Вулверхэмптан Уондэрэрс». Пакінуў добрае ўражанне на трэнера «ваўкоў» Міка Макарці, але ў выніку бакі не здолелі дамовіцца аб кантракце.

«Палонія» У лютым 2012 года Дубра падпісаў кантракт з клубам Першай лігі Польшчы «Палонія» з Бытама тэрмінам на 1,5 гады. Аднак, за «Палонію» згуляў толькі ў 4 матчах лігі, пасля чаго ў ліпені 2012 года кантракт з польскім клубам быў скасаваны.

«Вэнтспілс» У ліпені 2012 года далучыўся клуба латвійскай Вышэйшай лігі «Вэнтспілс». У маі 2013 года забіў прыгожы гол у браму ліепайскага «Металурга», які прынёс «Вэнтспілсу» перамогу ў фінале Кубка Латвіі. Пазней Дубра двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі разам з «Вэнтспілсам» (2013 і 2014), а ў сезоне 2014 быў таксама прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Латвіі.

БАТЭ У студзені 2015 года цікавасць да Дубры сталі праяўляць замежныя клубы, асабліва ўкраінскі «Металіст» і беларускі БАТЭ. Аднак, па выніку прагляду ў «Металісце» кантракт падпісаны не быўЗащитник сборной Латвии, которым интересуется БАТЭ, не подошел "Металлисту". У выніку, Дубра адправіўся на перадсезонны збор у Турцыю разам з БАТЭ. 11 лютага 2015 года абаронца падпісаў кантракт з барысаўскім клубамКаспарс Дубра стал игроком БАТЭ.

Аднак, не здолеў прабіцца ў асноўны склад барысаўчан, дзе ў цэнтры абароны замацаваліся Дзяніс Палякоў і Няманя Мілунавіч. Толькі ў другой палове сезону 2015, калі Палякоў стаў выкарыстоўвацца на правым фланзе, стаў асноўным цэнтральным абаронцам БАТЭ.

Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы барысаўчан, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, не гуляў таксама і ў першай палове 2017 года. У ліпені 2017, пасля аднаўлення ад траўмы, пакінуў БАТЭ па пагадненні бакоўДубра покинул БАТЭ.

РФШ Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба РФШДубра перейдет в РФШ. У 2018 годзе разам з камандай стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

«Іртыш» У студзені 2019 года пераехаў у Казахстан, папоўніўшы склад паўладарскага «Іртыша».

«Александрыя» У жніўні 2019 года перайшоў у «Александрыю», дзе замацаваўся ў аснове і пазней стаў капітанам каманды.

Апошнія гады У сакавіку 2022 года вярнуўся ў РФШ. У ліпені 2023 стаў іграком літоўскага «Панявежыса».

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі, а 17 лістапада 2010 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Латвіі ў таварыскім матчы супраць Кітая. Пасля доўгі час не выклікаўся ў зборную, вярнуўся ў галоўную каманду сваёй краіны ў маі 2014.

Дасягненні Чэмпіён Латвіі (3): 2010, 2013, 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (3): 2012, 2018, 2022 Уладальнік Кубка Латвіі: 2013 Чэмпіён Беларусі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2015, 2016 Пераможца Балтыйскай лігі: 2011

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Алімп Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Бытам Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Паўладар Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Панявежыс