Шэсце князёў () — вялікае насценнае пано ў Дрэздэне (Германія) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды святкавання 800-й гадавіны кіравання Саксоніяй Ветынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоў навакольнага асяроддзя, яно было перанесенае на фарфоравую кафлю агульнай колькасцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 метры і лічыцца найбуйнейшым мастацкім творам з фарфору ў свеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.

«Шэсце князёў» размешчана на вонкавай сцяне каралеўскай стайні () Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі.

Гісторыя У 1589 годзе вонкавая сцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі ўжо была ўпрыгожана выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.Fritz Löffler: Das alte Dresden — Geschichte seiner Bauten. 16th ed. Leipzig: Seemann, 2006, ISBN 978-3-86502-000-0 Reinhard Delau: Der Fürstenzug in Dresden. Edition Sächsische Zeitung, Dresden 2005, ISBN 3-938325-12-7

Да надыходзячай 800-й гадавіны Ветынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўлена іншая вялікая насценная выява, якая была выканана мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесена на 23000 плітак з Мейсенскага фарфору паміж 1904 і 1907 гадамі.Staatliche Porzellan-Manufaktur Meissen GmbH, Historical Collection, File AA III K 70

На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, які кіраваў у 12 стагоддзі, і заканчваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагоддзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 года. Таксама на пано намаляваны 59 навукоўцаў, майстроў, рамеснікаў, дзяцей і фермераў.

Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджанні падчас бамбардзіровак Дрэздэна 13 лютага 1945 года ў час Другой сусветнай вайны.

Панарама

Адлюстраваныя асобы

35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі намаляваны конна, а салдаты і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад яго партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзенне.

Конрад Вялікі (1127—1156), заснавальнік дынастыі Ветынаў Ота II (1156—1190) Альбрэхт I (1190—1195) Дытрых I (1195—1221) Генрых III (1221—1288) Альбрэхт II (1288—1307) Фрыдрых I (1307—1324) Фрыдрых II (1324—1349) Фрыдрых III (1349—1381) Фрыдрых I (1381—1428) Эрнст (1464—1486) Фрыдрых II (1428—1464) Альбрэхт III (1443—1500) Фрыдрых III Мудры (1486—1525) Іаган Сталы (1525—1532) Іаган-Фрыдрых Вялікадушны (1532—1547) Георг Барадаты (1500—1539) Генрых V Пабожны (1539—1541) Морыц (1547—1553) Аўгуст (1547—1553) Крысціян I (1586—1591) Крысціян II (1591—1611) Іаган Георг I (1611—1656) Іаган Георг II (1656—1680) Іаган Георг III (1680—1691) Іаган Георг IV (1691—1694) Аўгуст Моцны (1694—1733) Аўгуст Сас (1733—1763) Фрыдрых Крысціян (1763) Фрыдрых Аўгуст I (1750—1827) Антон (1827—1836) Фрыдрых Аўгуст II (1836—1854) Іаган (1854—1873) Альберт (1873—1902) Георг (1902—1904)

Памеры Даўжыня пано «Шэсце князёў» складае 101,9 метраў, вышыня — 10,5 метраў. Але з-за наяўнасці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м². Кожная фарфоравая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.

Спасылкі

Выява пано «Шэсце князёў» у вялікім разрозненні

Катэгорыя:Славутасці Дрэздэна Катэгорыя:Культура Саксоніі Катэгорыя:Пано