thumb|Выканаўца на гітары зашчыпвае струну

Хардафон — музычны інструмент, у якім элементам, якія выдаюць гук з’яўляецца струна (струны), нацягнутая паміж двума зафіксаванымі пунктамі.

У гэту групу ўключаюцца практычна ўсе струнныя інструменты і мноства клавішных інструментаў — напрыклад, фартэпіяна і клавесін.

Сістэма Хорнбастэля — Закса прысвойвае ім нумар 3. Далей яны дзеляцца:

3.1 Простыя (цытры). Інструмент складаецца са струн і механізму нацяжэння, рэзанатар можа быць аддзелены ад астатняй канструкцыі ці наогул адсутнічаць. 3.2 Складовыя хардафоны. Рэзанатар з’яўляецца часткай інструмента, і іх немагчымы падзяліць. 3.3 Хардафоны без класіфікацыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя інструменты