Лесава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Лесава.

Плошча паверхні возера 0,91 км² (0,86Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» ). Даўжыня 2,38 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб’ём вады ў возеры 1,72 млн м³. Плошча вадазбору 120 км². Катлавіна Лесава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 4—5 (на паўночным усходзе) да 10—29 м. Паўднёва-ўсходнія схілы стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і парослыя хмызняком. Дно возера да глыбіні 1 м пясчанае і ілістае, на большых глыбінях высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай 0,06 км². Возера зарастае да глыбіні 2—2,6 м. У паўночнай частцы Лесава злучаецца пратокай з возерам Забеліна. У паўднёвай частцы ўпадае рака Быстрыца і злучае Лесава з возерам Нявіда.

Літаратура

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси: Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 3-2.

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)