Біблія Веліслава () — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў 1325—1349. Гэта Біблія з’яўляецца адной з самых вялікіх кніг Сярэднявечча, паколькі нават пасля страты некалькіх аркушаў змяшчае амаль сем з паловай соцень выяў.
Апісанне
Манускрыпт па сутнасці з’яўляецца па Бібліі, паколькі тэкст абмяжоўваецца кароткімі назвамі або апісаннямі 747 выяў са Старога і Новага Запавету, пісанняў пра Антыхрыста, Дзеянняў Апосталаў і з легенд пра святых, асабліва Святога Вацлава. Рукапіс з’яўляецца прыкладам , хоць не тыповай формы, якая мае шмат больш малюнкаў. Большасць выяў створаны толькі чарніламі, хоць на некаторых і выкарыстаны колеры.
Рукапіс складаецца са 188 з пергаменту, з памерам старонкі 307 х 245 мм. Ён знаходзіцца ў ў Празе. Манускрыпт быў створаны некалькімі мастакамі, верагодна, для Веліслава (пам. 1367), натарыуса Яна Сляпога і яго сына Карла IV, якія жылі ў Празе. Сам Веліслаў прадстаўлены на каленях перад статуяй Святой Кацярыны Александрыйскай на фоліа 188r.
У 2006 годзе Веліславава Біблія была ўключана ў .
Сучасныя перавыданні
У 2007 годзе выдавецтва Archa 90 стварыла факсіміле-выданне Веліслававай бібліі накладам 799 асобнікаў. У 2008 годзе выпусцілі набор з 69 асобнікаў, выданых на паперы ручной працы, якія максімальна нагадваюць арыгінальны рукапіс, іх кошт склаў каля 149 тысяч чэшскіх крон за адзін.
Літаратура
Richterová, Alena «Velislavova Bible» in: Grbad Biblio; 2009, ročník 3, číslo 2 (13 pp.) Uhlíř, Zdeněk: Velislavova bible = Velislai biblia picta = Velislaus Bible. Praha 2007. ISBN 978-80-7050-516-8
Спасылкі
Image (5th item)
Lenka Panušková: Několik ikonografických poznámek k Velislavově bibli Ukázka ilustrace z Velislavovy bible Články o Velislavově bibli
Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Творы XIV стагоддзя Катэгорыя:Біблейскія рукапісы Катэгорыя:Культура Чэхіі