Рычард I Бясстрашны (, 28 жніўня 933/934, Фекан, Нармандыя — 20 лістапада 996, Фекан, Нармандыя) — герцаг Нармандыі з 942 па 996. Сын Вільгельма I і Спроты Брэтонскай.

Біяграфія Пасля забойства яго бацькі, герцагам Нармандыі быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Кароль Францыі Людовік IV Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць незалежнасць Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў пачаліся сваркі. Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага. Кароль заклікаў на дапамогу караля Германіі Атона I, але паход скончыўся нічым.

Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары. У 961 годзе граф Шартрскі Ціба I абвясціў вайну Рычарду I, графу дапамагаў кароль Лотар, які намагаўся сілай і інтрыгамі зрынуць Нармандскага герцага, не менш ненавідзелі нарманаў графы Анжуйскі і Фландрскі. Рычард ізноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, у выніку чаго кароль вымушаны быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якая прыйшла з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета, зяця Рычарда, змяніла ў спрыяльна адбілася на адносінах паміж каралём і Нармандыяй.

Падобна свайму бацьку, Вільгельму I, Рычард спрыяў аднаўленню Царквы. У 960 годзе ён пасяліў новых манахаў у Фантэнельскім абацтве для адраджэння разбуранага яго продкамі кляштара. Некалькіх манахаў гэтага манастыра пасля адправілі ў абацтва Мон-Сен-Мішэль для замены мясцовых канонікаў. У Фекане, родным горадзе Рычарда, была створана буйная рэзідэнцыя герцага і высунута ідэя заснавання кляштара паблізу ад Фекана.

Сям'я

Шлюб і дзеці

1-я жонка (з 960) Эма Парыжская (каля 943 — пасля 19 сакавіка 968), дачка Гуга Вялікага 2-я жонкаЯна была палюбоўніцай Рычарда пры жыцці 1-й жонкі, пасля смерці Эмы Парыжскай быў аформлены царкоўны шлюб: Гунар дэ Крэпон (пам. 1031). Рычард II Добры (23 жніўня 963 — 28 жніўня 1026), 4-ы герцаг Нармандыі з 996 года Мажэр (пам. 1032), граф Мартэн з 996, граф дэ Карбей з 1012, родапачынальнік графаў Карбей Роберт (пам. 1037), архібіскуп Руана, граф д'Эўро з 996, родапачынальнік графаў д'Эўро Жафруа дэ Брыён (пам. каля 996), граф дэ Брыён і д'Э, родапачынальнік графаў дэ Брыён, а таксама англійскіх дамоў дэ Клер (графаў Глостэра) і, магчыма, дэ Рэдверс (графаў Дэвана) Гедвіга/Хафіза (пам. 1034); муж: з 996 Жафруа I (980 — 20 лістапада 1008), граф Рэна і герцаг Брэтані Беатрыс (нар. каля 980); муж: з 1000 Эбль I (пам. 1030), віконт дэ Цюрэн Эма Нармандская (каля 982 — 6 сакавіка 1052); 1-ы муж: з 1002 Этэльрэд II Неразумны, кароль Англіі; 2-і муж: з 1017 Кнуд Вялікі (994/995 — 1035) — кароль Даніі, Англіі і Нарвегіі Фразенда (каля 995 — каля 1057); муж: Танкрэд Атвіль (каля 990—1041) Мацільда (Мод) (пам. каля 1005); муж: з 1003/4 Эд II дэ Блуа, граф Блуа і Шартра пазашлюбная сувязьімя не ўсталявана Гільём (нар. каля 972), граф Э з 1040 дачка; муж: Жыльбер дэ Сен-Валеры (пам. пасля 1011) Марыэла (каля 990 — каля 1025); муж: з каля 1020 Танкрэд Атвіль (каля 990—1041)

Спасылкі

Normandy, dukes

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Герцагі нармандскія Катэгорыя:Нармандская дынастыя