Джэймс Бонд (), таксама вядомы як агент 007 — выдуманы брытанскі разведчык, вобраз ягога быў створаны пісьменнікам Янам Флемінгам у 1952 годзе. Флемінг напісаў пра яго шматлікія навелы і апавяданні. Пасля смерці Флемінга (1964) далейшыя прыгоды Джэймса Бонда напісалі Кінгслі Эміс (псеўданім Роберт Маркхем), Джон Пірсан, Джон Гарднер, Райманд Бенсан і Чарлі Гігсан. Апроч таго, Крыстафер Вуд з’яўляецца аўтарам яшчэ дзвюх сцэнарыяў да фільмаў пра Джэйса Бонда.

Адаптацыі

Фільмы

Вялікую папулярнасць Джэймс Бонд атрымаў не як герой апавяданняў, а дзякуючы серыі фільмаў вытворчасці кампаніі EON Productions, якая з’яўляецца адной з самых працяглых серый фільмаў у гісторыі кінематографуMovie Franchises . На пачатак 2008 года зняты дваццаць адзін фільм і ідуць здымкі дваццаць другога эпізоду гэтак званай афіцыйнай Бандыяны, таксама ёсць два незалежных фільмы і тэлевізійная пастаноўка першага апавядання Флемінга. Менавіта фільмы ад студыі EON Productions лічацца афіцыйнымі. Прадзюсарамі большасці з іх былі Альберт Брокалі (Albert R. «Cubby» Broccoli) і Гары Зальцман (Harry Saltzman) аж да 1975 года, калі Брокалі стаў адзіным прадзюсарам. З 1995 яго дачка Барбара Брокалі (Barbara Broccoli) і пасынак Майкл Вілсан (Michael G. Wilson) працягваюць працаваць над гэтым праектам.

Ролю Джэймса Бонда ў афіцыйным серыяле выконвалі шэсць акцёраў:

Шон Конэры (1962—1967; 1971) Джордж Лейзенбі (1969), Роджэр Мур (1973—1985), Тымаці Далтан (1987—1989), Пірс Броснан (1995—2002), Дэніел Крэйг (з 2006).

Прэм’ера дваццаць першага афіцыйнага фільма Казіно «Раяль» з Дэніэлам Крэйгам у ролі Джэймса Бонда адбылася 14 лістапада 2006 года.

Прэм’ера чарговага, 22-га эпізоду, які мае назву «Квант спакою» (Quantum of Solace), таксама з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі супершпіёна, адбылася 31 кастрычніка 2008 года. Паводле сцэнарыя гэтага фільма, у Джэймса Бонда з’явілася напарніца, ролю якой выконвае ўкраінская мадэль і актрыса, што жыве ў Францыі, Вольга Курыленка ().

Прэм’ера 25-га эпізоду адбылася 14 лютага 2020 годаБонд 25-фільм 2020 года.

Відэагульні Першая відэагульня пра Бонда, тэкставы квэст Shaken but Not Stirred, была неафіцыйнай і выйшла у 1982 годзе. Першая афіцыйная гульня, James Bond 007, выйшла ў 1984 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт James Bond Ultimate DVD Edition Усе красуні Джэймса Бонда Усе фільмы Бандыяны анлайн

Катэгорыя:Выдуманыя мужчыны Катэгорыя:Выдуманыя майстры баявых мастацтваў Катэгорыя:Выдуманыя сіроты