thumb|right|160px|1358: Герб Парыжа Граф Парыжскі быў кіраўніком вобласці, якая ўключае горад Парыж і яго наваколлі. Тытул выкарыстоўваўся ў перыяд кіравання Каралінгаў. Пачынаючы з Эда, які быў каралём Францыі, графства Парыжскае замацавалася за домам Раберцінаў.

З узыходжаннем на французскі прастол Гуга Капета і заснаваннем ім каралеўскай дынастыі Капетынгаў, Парыжскае графства ўвайшло ў склад каралеўскага дамена. Перад гэтым яно не надоўга перайшло ў дом Бушарыдаў — Гуга Капет дараваў яго свайму вернаму васалу Бушару I Шаноўнаму, графу Вандома.

Тытул графа Парыжскага быў адноўлены прэтэндэнтамі на французскі трон ад Арлеаністаў для таго, каб падкрэсліць сваю прыналежнасць да Капетынгскага дому.

Піпініды Грыфан (каля 726—753), сын Карла Мартэла і Сванхільды Баварскай.

Жэрардзіды Жэрар I (752—778), бацька Эцьена, Бегана і Летхарда I. Эцьен (778—811), сын папярэдняга. Беган ці Бега (815—816), брат папярэдняга. Летард I, граф дэ Фезансак, затым граф Парыжа (816), брат папярэдняга. Жэрар II (каля 790—877), таксама Жырар дэ Русільён, граф Парыжа з 834, герцаг В'енуа, герцаг Ліянэ (863), сын Летарда I і брат Адаларда Сенешаля. Летард II (згад. 816), сын Бегана. Адалард, унук Бегана, пфальцграф (877), граф Парыжа. Бацька Адэлаіды, жонкі караля Людовіка II Заікі.

Вельфы Конрад I Бургундскі (каля 800—863), сын Вельфа I.

Раберціны Эд (пам. 898), граф Парыжа, затым кароль Францыі. Роберт I (пам. 923), маркграф Нейстрыі, граф Парыжа, Блуа, Анжэра, Тура, Арлеана, затым кароль Францыі. Гуга Вялікі (пам. 956), герцаг Францыі. Гуга Капет (пам. 996), сын папярэдняга.

Бушарыды Бушар I Шаноўны, граф Вандома, граф Парыжа (987—1005). Рэно дэ Вандом, біскуп парыжскі, граф Парыжа (1005—1017), сын папярэдняга.

Арлеанскі дом Тытулярны граф пры Ліпеньскай манархіі Філіп Арлеанскі, граф Парыжа (1838—1848), затым тытулярны граф.

Тытулярныя графы Філіп Арлеанскі, «граф Парыжа» (1838—1894). Генрых Арлеанскі, «граф Парыжа» (1929—1999). Генрых Арлеанскі, «граф Парыжа, герцаг Францыі» (з 1999).

Парыж