Ні́на Уладзі́міраўна Шару́біна (, , Беларусь) — беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (2016).
Жыццё і творчасць Вырасла ў в. Калінавая на Дняпры, Магілёўскі раён.
Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (1983, харавое дырыжыраванне, клас Таццяны Кузінай), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1994, сольныя спевы, клас Валянціны Раговіч), асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999, клас Леаніда Івашкова). Заняткі сольнымі спевамі пачала ў Магілёве ў Людмілы Браілоўскай.
У 1994—2002 салістка Магілёўскай абласной філармоніі.
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь дэбютавала ў 1998 годзе ў партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), з 2002 года — салістка тэатра. Адначасова выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У тэатры імкліва заняла месца вядучай салісткі, выконваючы ўсе асноўныя партыі драматычнага сапрана класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Найлепшымі партыямі спявачкі лічацца: Абігайль («Набука» Дж. Вердзі), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Амелія («Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Сантуцца («» П. Масканьі), Тоска («» Дж. Пучыні), Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).
Выступае галоўным чынам як оперная спявачка, аднак валодае высокім майстэрствам камернай выканаўцы.
Ацэнка творчасці Паводле водгукаў крытыкі, артыстка валодае моцным лірыка-драматычным сапрана прыгожага спелага пазнавальнага тэмбру, вялікім сцэнічным талентам, дарам пераўвасаблення. Выканальніцкай манеры Ніны Шарубінай уласцівы эмацыйнасць, шчырасць, гранічная руплівасць у працы над вобразамі. Творчасць Ніны Шарубінай стала прыкметнай з’явай у айчынным мастацтве, яскравым прыкладам прафесіяналізму опернага выканаўцы, адданасці прафесіі. Артыстка значна ўзбагаціла беларускае опернае выканальніцтва пач. XXІ стагоддзя.
Рэпертуар Абігайль («Набука» паводле Дж. Вердзі) Аіда («Аіда» паводле Дж. Вердзі) Амелія («Баль-маскарад» паводле Дж. Вердзі) Лэдзі Макбет («» паводле Дж. Вердзі) Сента («Лятучы галандзец» паводле Р. Вагнера) Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» паводле Дж. Пучыні) Тоска («» паводле Дж. Пучыні) Турандот («Турандот» паводле Дж. Пучыні) Неда («» паводле Р. Леанкавала) Сантуца («» паводле П. Масканьі) Мікаэла («Кармэн» паводле Ж. Бізэ) Ліза («Пікавая дама» паводле П. Чайкоўскага) Яраслаўна («Князь Ігар» паводле А. Барадзіна) Земфіра («Алека» паводле С. Рахманінава) Ірына («Сівая легенда» паводле Дз. Смольскага)
Узнагароды і званні Медаль Францыска Скарыны (2008) Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2010) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2013) Народная артыстка Беларусі (2016)
Спасылкі
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі