Фелікс Драйшак (; , — , ) — нямецкі кампазітар і піяніст чэшскага паходжання. Сын скрыпача Раймунда Драйшака і спявачкі Элізабэт Нозэ (1832—1911).
Вучыўся ў лейпцыгскага арганіста Карла Юнэ, затым, пасля смерці бацькі ў 1869 г. і пераезду маці ў Берлін, у берлінскіх спецыялістаў, сярод якіх былі Эрнст Рударф, Вільгельм Таўберт і Фрыдрых Кіль, і нарэшце ў берлінскай Кансерваторыі Штэрна ў Генрыха Эрліха, затым выкладаў там жа (першапачаткова — замяшчаючы свайго настаўніка; пра тое, наколькі моцнае ўражанне зрабіў на яго Драйшак у параўнанні з Эрліхам, успамінаў пасля Бруна ВальтэрBruno Walter. Theme and variations: An autobiography — Greenwood Press, 1981. — P. 37. ). Дэбютаваў як саліст у 1883 годзе, выступаў таксама і ў ансамблі (напрыклад, са скрыпачкай Армай Зенкрай). Аўтар шматлікіх фартэпіянных эцюдаў, а таксама песень, у тым ліку на вершы Генрыха Гейнэ, Паўля Хейзэ і інш. Запісаў на ролік Welte-Mignon аранжаваны Ферэнцам Лістам Вясельны марш Фелікса Мендэльсона.
Драйшаку прысвечаны Дзве п'есы для фартэпіяна Op. 45 Морыца Машкоўскага.
Спасылкі
Біяграфічная даведка 1901 года
Катэгорыя:Піяністы Германіі Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Германіі Фелікс