Яніна Казіміраўна Глебаўская (, — ) — беларуская савецкая . Народная артыстка БССР (1970).
Біяграфія
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе.
Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
Творчасць
Народнасць, вострая характарнасць, філіграная вытанчанасць малюнка ролі ўласцівы творчасці Глебаўскай. Стварыла сакавітыя народныя характары ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Даміцэля («Прымакі» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Югася («Навальніца будзе» А. Звонака паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Паўлючыха («Лявоніха» П. Данілава), Сухадол («Сэрца на далоні» па І. Шамякіну), старуха Жыгоцкая («Вайна пад крыламі» па А. Адамовічу).
Сярод іншых роляў: Бярсеньева («Разлом» Б. Лаўранёва), Забеліна («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Шарлота («Жаркае лета ў Бярліне» па ), Гурмыжская і Уліта, Феліцата («», «» А. Астроўскага), Малання, Паліна, Васа («», «», «» М. Горкага), Дульская («» Г. Запольскай), Орта («Вей, вецярок!» Я. Райніса).
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа