thumb|200px|Герб сям'і Тока Тока (, ) — знатная італьянская сям'я з Беневента, якая мела ламбардскія карані. У канцы XIV - пачатку XV стагоддзя яе прадстаўнікі кіравалі Іанійскімі астравамі і Эпірскім царствам.Kazhdan (1990), p. 2090

Гісторыя Першым вядомым членам дынастыі стаў Угаліна Тока, які быў вялікім сенешалем нямецкага імператара Генрыха VI у 1195 годзе.Miller (1908), p. 292Cawley, Ugolino Tocco

У 1330-х гадах Гульельма Тока стаў кіраўніком вострава Корфу, які належаў Неапалітанскаму каралеўству.Cawley, Guglielmo Tocco Яго сын Леанарда I Тока ў 1357 годзе атрымаў тытул графа Кефалініі і Закінфа і да сваёй гібелі ў 1376 годзе паспеў захапіць астравы Ітака і Лефкас, а таксама порт Воніца.Fine (1994), p. 354

Яго сынамі былі Карла I Тока і Леанарда II Тока. Апошні кіраваў Закінфам на ўмовах апанажу, і яго дачка Феадора Тока стала першай жонкай Канстанціна XI Палеалога. Сваёй жаніцьбай на дачцэ герцага Афін Нерыа I у 1395 годзе Карл змог захапіць Карынф і Эліду, але ў далейшым гэтыя ўладанні былі адняты візантыйцамі.Fine (1994), pp. 431, 434, 543 Ён прыняў удзел у грамадзянскай вайне албанскіх плямёнаў, але ў 1411 годзе стаў кіраўніком горада Яніна, атрымаўшы ў спадчыну гэты тытул ад свайго дзядзькі Ісава дэ Буандэльмонці. Да 1415 годзе Карла захапіў дэспатат Арты, у апошні раз аб'яднаўшы спрадвечныя ўладанні Эпірскага царства.Fine (1994), pp. 356—357, 543

Калі ён памёр у 1429 годзе, уладу сталі аспрэчваць яго пяцёра незаконнанароджаных сыноў і пляменнік Карла II Тока (сын Леанарда II). Па просьбе сыноў Карла ў канфлікт умяшалася Асманская імперыя, і ў 1430 годзе была захоплена Яніна, а на наступны год — большая частка Эпіра. Карла II кіраваў з Арты ў якасці іх васала аж да сваёй смерці ў 1448 годзе.Fine (1994), pp. 544, 563 Праз год горад быў захоплены туркамі, і спадчыннік Карла Леанарда III Тока пераехаў у Ангелокастран; а пасля яго падзення ў 1460 годзе адправіўся на Іанічныя астравы. Імі ён кіраваў да 1479 года, калі іх захапілі туркі. Леанарда з сям'ёй бег у Неапаль. Яго сын Карла III Тока і наступныя прадстаўнікі дынастыі працягвалі называць сябе тытулярнымі дэспатамі Арты аж да XVII стагоддзя.

Літаратура

Катэгорыя:Дынастыі Італіі