Бро́ды. Сустракаецца таксама варыянт Брод, м. (, ) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Мінска.
Гісторыя Вядома з канца 18 стагоддзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасць. У першай палове 19 стагоддзя ва ўладанні І. Слізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадская школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднакласае народнае вучылішча. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсціжскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары.
Насельніцтва 2010 год — 56 жыхароў 2008 год — 58 жыхароў, 28 двароўБроды // с. 73 1999 год — 79 жыхароў
Агульныя звесткі Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Можніца. На поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Бягомль.
Спасылкі
Катэгорыя:Мсціжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна