Кунілі́нгус ( — вонкавыя жаночыя палавыя органы + — лізаць) — сексуальная практыка, якая ажыццяўляецца ў дачыненні да жанчыны шляхам уздзеяння на клітар і вульву губамі, языком або зубамі партнёра. Клітар ёсць найбольш сексуальна адчувальнай часткай жаночых палавых органаў, і яго стымуляцыя можа прывесці да сексуальнага ўзбуджэння жанчыны або дасягнення аргазму.
Кунілінгус можа быць сексуальна ўзбуджальным для ўдзельнікаў і можа быць выкананы сексуальным партнёрам у якасці прэлюдыі для стымулявання ўзбуджэння перад іншымі сексуальнымі дзеяннямі (напрыклад, вагінальным або анальным палавым актам) або як самастойны сексуальны акт. Кунілінгус выклікае рызыку заражэння інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, але рызыка перадачы пры аральным сексе, асабліва перадачы ВІЧ, значна ніжэйшая, чым пры вагінальным або анальным сексе.
Аральны секс часта табуяваны, але ў бальшыні краін няма законаў, якія забараняюць гэтую практыку. Як правіла, гетэрасексуальныя пары не лічаць што кунілінгус можа закрануць цнатлівасць аднаго з партнёраў, у той час як лесбійскія пары звычайна разглядаюць яго як форму страты цнатлівасціSee pages 11 and 47-49 for male virginity, how gay and lesbian individuals define virginity loss, and for how the majority of researchers and heterosexuals define virginity loss/"technical virginity" by whether or not a person has engaged in vaginal sex. . У людзей таксама могуць узнікаць негатыўныя пачуцці з нагоды выканання або атрымання кунілінгуса або яны могуць адмаўляцца ад гэтага.
Гл. таксама Мінет Анілінгус
Спасылкі
Катэгорыя:Аральны секс