Даніэль Вас (; нар. , Гладсаксэ, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца клуба «Брондбю» з Капенгагена і нацыянальнай зборнай Даніі.

Клубная кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Брондбю», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчы чэмпіянату. Частку сезона 2009 года правёў у Нарвегіі, дзе на ўмовах арэнды абараняў колеры каманды клуба «Фрэдрыкстад».

У пачатку 2010 года вярнуўся ў «Брондбю», дзе правёў яшчэ паўтара сезона. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брондбю», быў асноўным іграком каманды.

У 2011 годзе заключыў кантракт з партугальскім клубам «Бенфіка», але не правёўшы ніводнай гульні ў складзе лісабонскай каманды, у тым жа годзе далучыўся на ўмовах арэнды да французскага «Эвіян», які пазней выкупіў правы на іграка.

22 чэрвеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з іспанскай «Сельтай». У ліпені 2018 года перайшоў у «Валенсію»«Валенсия» подписала полузащитника «Сельты» Васса. by.tribuna.com..

У студзені 2022 года стаў іграком мадрыдскага «Атлетыка»"Атлетико" объявил о переходе Васса. football.by., дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года перайшоў у «Брондбю».

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Даніі.

Дасягненні «Валенсія» Уладальнік Кубка Іспаніі: 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брондбю Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэдрыкстад Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Эвіян Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд