Павел Баскакаў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у склад барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў слонімскім «Камунальніку», а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе «Віцебска». У верасні 2011 года пакінуў віцебскі клуб і зноў апынуўся ў «Камунальніку».

Пачынаючы з сезона 2012 стаў выступаць у Першай лізе за «Смаргонь». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў аснове. У сезоне 2014 ужо быў адным з найлепшых у складзе смаргонцаў, прыняў удзел у 29 матчах чэмпіянату з 30 і дапамог «Смаргоні» заняць высокае чацвёртае месца.

У лютым 2015 года перайшоў у «Граніт», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У складзе «Граніта» стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену. У сакавіку 2016 года пакінуў Мікашэвічы і далучыўся да мінскага «Промня». У пачатку 2017 года пакінуў сталічную каманду, а ўлетку далучыўся да «Узды».

У пачатку 2018 года трапіў у заяўку «Крумкачоў» на сезон 2018, які каманда пачала ў Другой лізе пасля таго, як не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе. Па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК. У першай палове 2019 года звычайна выхадзіў у стартавым складзе, а пазней стаў у асноўным зрэдку выхадзіць на замену. У студзені 2020 года пакінуў НФК.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

У ліпені 2021 года далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана», дзе гуляў да канца сезона.

У пачатку 2024 года стаў адміністратарам каманды БАТЭ-2.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль БАТЭ 25 3 2010 Д2 Камунальнік 25 1 2011 (1) Д1 Віцебск 5 0 2011 (2) Д3 Камунальнік 13 1 2012 Д2 Смаргонь 15 2 2013 Д2 Смаргонь 23 1 2014 Д2 Смаргонь 29 4 2015 Д1 Граніт 5 0 2016 Д2 Прамень 19 3 2017 (2) Д3 Узда 5 0 2018 Д3 Крумкачы 26 8 2019 Д2 НФК 19 3 2020 Д2 Хваля 11 1 2021 (2) Д3 Кронан 5 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы