Адміністрацыйная рэформа ў Польшчы — рэформа адміністрацыйна тэрытарыяльнага падзелу Польшчы, якая набыла ў сілу з 1 студзеня 1999 года. Сама структура тэрытарыяльнага падзелу ваяводства-павет-гміна была захавана, аднак колькасць ваяводстваў паменшана з 49 да 16. Следствам рэформы было таксама памяншэнне ўлады ваяводы, які з гэтага часу з’яўляецца прадстаўніком цэнтральнай улады, і павелічэнне ролі самакіравання на ваяводскім і мясцовым узроўні. Большасць гарадоў, якія страцілі статус цэнтраў ваяводстваў (акрамя гарадоў Цяханаў, Серадз і Піла), атрымалі статус гарадоў на правах павета.
Утвораныя ваяводствы Вармінска-Мазурскае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Альштынскага
і частак былых ваяводстваў Сувалкскага Эльблёнгскага Цеханаўскага Торунскага Астралэнцкага
Велікапольскае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Пазнаньскага
і частак былых ваяводстваў Канінскага Пільскага Ляшчынскага Калішскага Зеленагурскага Гожаўскага Быдгашчскага
Заходнепаморскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Шчэцінскага Кашалінскага
і частак былых ваяводстваў Гожаўскага Пільскага Слупскага
Куяўска-Паморскае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Улацлаўскага
і частак былых ваяводстваў Торунскага Быдгашчскага
Лодзьскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Лодзьскага Сярадзкага
і частак былых ваяводстваў Пятркоўскага Скернявіцкага Плоцкага Калішскага Чэнстахоўскага Канінскага Радамскага
Люблінскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Люблінскага Замойскага Хэлмскага
і частак былых ваяводстваў Бяльскападляскага Тарнабжэгскага Сядлецкага
Любушскае ваяводства ўтворана з частак былых ваяводстваў Зеленагурскага Гожаўскага Ляшчынскага
Мазавецкае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Варшаўскага
і частак былых ваяводстваў Астралэнцкага Радамскага Цеханаўскага Сядлецкага Плоцкага Скернявіцкага Бяльскападляскага Ломжынскага
Малапольскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Кракаўскага Новасандэцкага
і частак былых ваяводстваў Тарноўскага Бельскага Катавіцкага Келецкага Кросненскага
Ніжнесілезскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Валбжыхскага Уроцлаўскага Еленягурскага Легніцкага
і частак былых ваяводстваў Ляшчынскага Калішскага
Апольскае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Апольскага
і часткі былога ваяводства Чэнстахоўскага
Падкарпацкае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Жэшоўскага Пшэмысльскага
і частак былых ваяводстваў Кросненскага Тарнабжэгскага Тарноўскага
Падляскае ваяводства ўтворана з былога ваяводства Беластоцкага
і частак былых ваяводстваў Ломжынскага Сувалкскага
Паморскае ваяводства ўтворана з былых ваяводстваў Гданьскага
і частак былых ваяводстваў Слупскага Эльблёнгскага Быдгашчскага
Свентакшыскае ваяводства ўтворана з частак былых ваяводстваў Келецкага Тарнабжэгскага Чэнстахоўскага Пятркоўскага Радамскага
Сілезскае ваяводства ўтворана з частак былых ваяводстваў Катавіцкага Бельскага Чэнстахоўскага
Спасылкі Ustawa z dnia 24 lipca 1998 r. o wprowadzeniu zasadniczego trójstopniowego podziału terytorialnego państwa
Катэгорыя:Гісторыя адміністрацыйнага падзелу Польшчы Катэгорыя:1998 год у Польшчы