Азярні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азярніца.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1091 чалавек, з іх 88,2 % — беларусы, 4,7 % — палякі, 4,2 % — рускія, 2,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1411 чалавек.

Станам на 1.1.2015 года ў сельскіх населеных пунктах сельсавета пражывае 1673 чалавекі, з іх 850 працаздольных, 514 пенсіянераў, 309 дзяцей і падлеткаў.

Інфраструктура На тэрыторыі сельсавета размешчаны і дзейнічаюць: Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Драпава»; Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Дзяржынскага; Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Слонімскі драбільна-сартавальны завод».

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе