Ве́ра — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 8 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слабодка, у басейне ракі Друйка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.

Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,0 км. Аб’ём вады ў возеры 0,61 млн м³. Мінералізацыя да 0,2 г/л. Празрыстасць да 1 м. Плошча вадазбору 5,5 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе сплавінныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Вакол возера пойма шырынёй 20—30 м. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 1,4 м. Злучана ручаём з возерам Недрава.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна