Стэфана Маўры (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2011), на клубным узроўні вядомы па выступах за «Лацыа». Стэфана з’яўляўся атакавалым паўабаронцам, яго ключавымі атрыбутамі былі дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляў левай нагой, але мае і добрую правую нагу.

Кар’ера Клубная Стэфана пачаў кар’еру ва ўзросце шаснаццаці гадоў у клубе «Бругэрыа». Адтуль ён перайшоў у клуб «Меда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў іграком клуба «Модэна», дзе 14 верасня 2001 года дэбютаваў у Серыі А матчам супраць «Мілана», які скончыўся для мадэнцаў паражэннем з лікам 0:3. Па заканчэнні сезона «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на іграка. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сезон.

У 2004 годзе клуб «Удзінезэ» выкупіў 50% правоў на іграка. Там ён правёў два сезоны, але калі ў першым Маўры часцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікую колькасць часу праводзіў на лаўцы запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клубам «Лацыа». Яго першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1. У маі 2011 года Стэфана цікавіўся санкт-пецярбургскі «Зеніт»Агент Маури сообщил об интересе к игроку со стороны «Зенита» . championat.ru.

28 мая 2012 года Стэфана быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі дагаварных матчаўКапитан «Лацио» Маури арестован по подозрению в организации договорных матчей. sports.ru.

Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года. Паўгады знаходзіўся без клуба, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Брэшыі»Маури возобновил карьеру и подписал контракт с «Брешией». by.tribuna.com. Па заканчэнні сезону 2016/17 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародная Маўры дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў лістападзе 2004 года матчам супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненні Лацыа Уладальнік Кубка Італіі: 2009 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2009

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Модэна Катэгорыя:Ігракі ФК Меда