Алешандры Радрыгіс да Сілва (; нар. , Пату-Бранку, Бразілія), больш вядомы як Алешандры Пату або Алешандрэ Пата — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2008—2013).
Клубная кар’ера
«Інтэрнасьянал» Алешандры Пату — выхаванец школы бразільскага «Інтэрнасьянала». У 2006 годзе Алешандры стаў чэмпіёнам Бразіліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасля таго як «Інтэрнасьянал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідары, клуб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла звярнуць увагу галоўнага трэнера Абеля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амерыкі — Алешандры Пату і Луіса Адрыяну.
Гэтыя двое ігракоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сезона. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразіліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмейраса». «Інтэрнасьянал» разграміў суперніка з лікам 4:1, а Пату зрабіў тры галявыя перадачы і забіў сам адзін гол.
«Мілан» 2 жніўня 2007 года «Мілан» абвясціў аб куплі Алешандры. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клубам з Порту-Алегры, гэта значыць 22 мільёны еўра.
Першую частку новага сезона ў «Мілане» Пату вымушаны быў правесці па-за гульнёй. Аднак малады бразілец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клуба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Мілана» Алешандры правёў свой першы матч і забіў адзін гол.
«Карынтыянс» Перайшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 года, Алешандры абышоўся бразільскаму гранду ў 15 млн еўра. Пасля аднаго сезона ў «Карынтыянсе», быў на правах арэнды аддадзены клубу «Сан-Паўлу», у складзе якога правёў два гады.
Па заканчэнні сезона 2015 Пату меў намер вярнуцца ў Еўропу, дзе цікавасць да яго праяўляла адразу некалькі клубаў. У студзені 2016 года быў арандаваны лонданскім «Чэлсі» да канца сезона 2015/16«Челси» арендовал Пато. by.tribuna.com. Аднак, за лонданскі клуб амаль не гуляў з-за траўмы, і ў ліпені 2016 года вярнуўся ў «Карынтыянс»«Челси» объявил об уходе Пато, Фалькао и Амелии. by.tribuna.com.
«Вільярэал» і Кітай У ліпені 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Вільярэалам»Пато подписал четырехлетний контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com, аднак ужо ў студзені 2017 года перабраўся ў кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»«Вильярреал» подтвердил переход Пато в «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з кітайскім клубамПато расторг контракт с «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com.
Апошнія гады У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Сан-Паўлу», дзе выступаў у 2014—2015 гадах, падпісаўшы кантракт да 2022 годаПато вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com. У жніўні 2020 года абвясціў аб сыходзе з камандыПато объявил об уходе из «Сан-Паулу». by.tribuna.com.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Арланда Сіці». У лістападзе 2022 года абвясціў аб сваім сыходзе.
У маі 2023 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца 2023 года.
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швецыі.
Дасягненні
Клубныя «Інтэрнасьянал»: Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2007 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2006
«Мілан»: Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Карынтыянс»: Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2013 Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2013
«Арланда Сіці»: Уладальнік Адкрытага кубка ЗША: 2022
Міжнародныя Бразілія: Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2012 Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
«Утиная» история бразильца Пато
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Цяньцзінь Цюаньцзянь Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года