Карлота Жаакіна Бурбон (, ; 25 красавіка 1775, Аранхуэс, Іспанія — 7 студзеня 1830, палац Келуш, Партугалія) — народжаная інфанта Іспанская, у замужжы каралева-кансорт Партугаліі.

Старэйшая дачка караля Іспаніі Карла IV і яго жонкі Марыі-Луізы Пармскай.

З 1785 года яна была заручана, а ў студзені 1790 выйшла замуж за Партугальскага прынца, а пазней караля Жуана VI, сына Марыі I. У 1788 годзе Жуан атрымаў тытулы прынца Бразільскага і 17-га герцага Браганса. Паміж 1788 і 1816 гадамі Карлота была вядомая як прынцэса Бразільская.

У шлюбе нарадзіліся: Марыя Тэрэза (1793—1874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым; Франчэска Антоніа (1795—1801), 4-ы прынц Бейра; Марыя Ізабела (1797—1818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII; Педру (1798—1834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV; Марыя Франчэска (1800—1834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага; Ізабела Марыя (1801—1876), рэгентка Партугаліі; Мігель I (1802—1866), кароль Партугаліі ў 1828—1834; Марыя (1805—1834), памерла незамужняй; Ганна (1806—1857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.

У 1807 годзе разам з усёй сям’ёй з’ехала ў Бразілію, калі Партугалія была занята войскамі Напалеона. Вярнулася назад Карлота Жаакіна толькі ў 1820 годзе. Памерла ў палацы Келуш каля Лісабона.

Спасылкі

Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі