Эпідэмічны паратыт, таксама свінкаТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.591, 758 C. — хвароба чалавека, пры якой пашкоджваюцца калявушныя (радзей падсківічныя і пад’язычныя) слінныя, палавыя і падстраўнікавыя залозы, ЦНС і іншае.

Узбуджальнік — РНК-змяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніца інфекцыі — хворы на эпідэмічны паратыт. Заражэнне пераважна паветрана-кропельным шляхам. Эпідэмічны паратыт пакідае стойкі імунітэт.

Сімптомы: павышаная тэмпература цела, боль у вобласці ніжняй сківіцы пры адкрыванні рота і жаванні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы.

Ускладненні: бясплоднасць, глухата, цукровы дыябет. Лячэнне тэрапеўтычнае.

Літаратура Паратыт эпідэмічны /

Катэгорыя:Вірусныя інфекцыі Катэгорыя:Дзіцячыя хваробы Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта