Маціяс Лукас Гінтэр (; нар. , Марх, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нямецкай зборнай, пераможца Кубка канфедэрацый 2017.
Клубная кар’ера 21 студзеня 2012 года Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбурга» ў матчы супраць «Аўгсбурга», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай жа гульне Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды. Гэты гол зрабіў яго самым маладым іграком у гісторыі клуба з Брайсгау, якія забілі гол у матчах Бундэслігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафесійны кантракт. У сезоне 2012-2013 замацаваўся, як лідар «Фрайбурга», пасля гэтага сезона застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да іграка з боку «Баварыі». Правёў фантастычны сезон 2013/14, у якім стаў адным з лепшых абаронцаў Бундэслігі, і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.
17 ліпеня 2014 года Гінтэр перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 годаBorussia Dortmund verpflichtet Matthias Ginter, па неафіцыйным дадзеным сума трансферу склала каля 10 млн еўра. Дэбютаваў у новым клубе 13 жніўня 2014 года ў матчы Суперкубка Германіі супраць «Баварыі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе дортмундцаў.
У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Гінтэра ў мёнхенгладбахскую «Барусію»Гинтер подписал контракт с менхенгладбахской «Боруссией». by.tribuna.com.. У маі 2022 года «Фрайбург» абвясціў аб вяртанні Гінтэра з сезона 2022/23.
Дасягненні «Фрайбург»: Уладальнік моладзевага Кубка Германіі: 2011
«Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2014
Германія: Чэмпіён свету: 2014 Пераможца Кубка канфедэрацый: 2017
Прыватныя: Прыз Фрыца Вальтэра (да 18 гадоў): 2012 Прыз Фрыца Вальтэра (да 19 гадоў): 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фрайбург Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра