Спачы́нак (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя У 1909 годзе Спачынак — фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.
Насельніцтва 3 двары, 22 жыхары (1909) 3 дамы, 19 жыхароў (1921) 97 жыхароў (1939) 105 жыхароў (1959) 36 двароў, 15 жыхароў (1998) 15 гаспадарак, 36 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна