Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (1771—1829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.
Памяць пра Раеўскага
У 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага.
Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.
У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.
У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у СмаленскуФатаграфія бюста М. М. Раеўскага..
У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага.
Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны.
У нумізматыцы У 2012 годзе Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі была выпушчана манета (2 рублі, сталь з нікелевым гальванічным пакрыццём) з серыі «Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года» з выявай на рэверсе партрэта генерала ад кавалерыі М. М. РаеўскагаСерыя: Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу» Мікалай Мікалаевіч Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791 Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1806—1812 Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Удзельнікі руска-шведскай вайны 1808—1809 Катэгорыя:Ваенная галерэя Катэгорыя:Удзельнікі бітвы пад Малаяраслаўцам Катэгорыя:Удзельнікі Барадзінскай бітвы Катэгорыя:Памерлі ў Кіраваградскай вобласці