Фінал «Players Tour Championship 2014/2015» (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2015» ці проста «Players Championship 2015») — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2014/2015, які праходзіў з 24 па 28 сакавіка 2015 года ў «Montien Riverside Hotel», у Бангкоку, Тайланд. Прызавы фонд турніру склаў £, з якіх £ атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джо Пэры, які перайграў на сваім шляху да тытула Дзіна Цзюньхуэя (4:1), Энтані Мак-Гіла (4:3), Майкла Холта ў чвэрцьфінале (4:1), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (4:1), а ў напружаным фінальным паядынку супраць Марка Уільямса саступаў з лікам 0:3, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу — 4:3. Такім чынам, 40-гадовы англічанін выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі турнір у 2015 годзе (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу у студзені 2015 года) і стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2012 года (калі Пітэр Эбдан перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая ва ўзросце 41 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Пэры ў рэйтынгу з трынаццатай пазіцыі на дзявятую, якая стала найвышэйшым месцам у кар’еры гульца.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся на £50,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы £350,000. Прызавыя грошы пераможцы турніру засталіся на тым жа ўзроўні — £100,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Пры гэтым, у адрозненне ад большасці рэйтынгавых турніраў сезона 2014/2015 нават тыя снукерысты, якія прайгравалі ў стартавых матчах атрымлівалі рэйтынгавыя ачкі.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£100000Фіналіст£38000Паўфіналісты£20000Чвэрцьфіналісты£125001/8 фіналу£70001/16 фіналу£4000Найвышэйшы брэйк£2000Агульны прызавы фонд £350000 Максімальны брэйк £1000

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2015 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу еўрапейскага тура PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкага тура PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.

Джымі Робертсан заняў 15-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкага тура, у рэйтынгу якога заняў восьмую пазіцыю, а Джо Пэры, які заняў 17-е месца ў рэйтынгу еўрапейскага тура, таксама атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкага тура, лідарам рэйтынгу якога стаў. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі Дамінік Дэйл і Джон Хігінс, які займаў 25-еі 26-е месцы ў рэйтынгу еўрапейскага тура.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 8 не патрапілі ў Гранд-фінал: Роні О’Саліван, Грэм Дот, Сяа Гадун, Лян Вэньбо, Бэн Вуластан, Алістэр Картэр, Фергал О’Браен і Мэцью Стывенс. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Марк Кінг, Род Лоўлер, Мэцью Сэлт, Джымі Робертсан, Лука Брэсэль, Цепчая Ун-Ну, Крыс Уэйклін і Олівер Лайнс.

Тры снукерысты прымалі ўдзел у пятым (з пяці) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (4), Джад Трамп (6) і Марк Дэвіс (14).

9 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Мэцью Сэлт (10), Пітэр Эбдан (13), Олівер Лайнс (18), Лука Брэсэль (20), Цепчая Ун-Ну (21), Алан Мак-Манус (23), Майкл Уайт (25), Марк Кінг (26), Крыс Уэйклін (30).

З усіх удзельнікаў спаборніцтва раней пераможцамі станавіліся Шон Мёрфі ў 2011 годзе, Дзін Цзюньхуэй у 2013 годзе і Бары Хокінс у 2014 годзе.

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 44-гадовы Пітэр Эбдан. Алану Мак-Манусу падчас турніру таксама было 44 гады, Роду Лоўлеру і Дамініку Дэйлу — па 43 гады, а Марку Дэвісу — 42. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 19-гадовы Олівер Лайнс. Луку Брэсэлю было 20 гадоў, а Крысу Уэйкліну і Майклу Уайту — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 16 сакавіка 2015 года пасля адкрытага чэмпіянату Індыі. Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 8 Шон Мёрфі 6 2 48249 10.08.1982 2011 Перамога (2011) 2 6 5 1 83.33% 31 20 11 64.52% 13 1 116 2.38 31 65000 2 11 Марк Ален 3 1 31833 22.02.1986 2013 1/4 фіналу (2013, 2014) 2 6 4 2 66.67% 32 21 11 65.63% 13 4 136 2.46 8 19500 3 15 Стывен Магуайр 7 1 29533 13.03.1981 2012 1/2 фіналу (2012) 3 5 2 3 40% 28 11 17 39.29% 8 0 92 3.5 — 25000 4 1 Марк Сэлбі 4 1 28499 19.06.1983 2011 1/2 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 38 18 20 47.37% 10 0 92 3.8 — 30000 5 2 Ніл Робертсан 5 1 27249 11.02.1982 2012 Фінал (2012, 2013) 3 10 7 3 70% 54 33 21 61.11% 19 2 131 2.84 27 77500 6 7 Джад Трамп 6 0 26916 20.08.1989 2011 1/2 фіналу (2014) 4 7 3 4 42.86% 39 20 19 51.28% 14 1 113 2.79 39 31500 7 13 Джо Пэры 8 1 21166 13.08.1974 2012 1/4 фіналу (2012, 2014) 3 8 5 3 62.5% 46 26 20 56.52% 20 5 133 2.3 9.2 25000 8 16 Роберт Мілкінс 7 0 20250 06.03.1976 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 6 2 4 33.33% 1 0 57 6 — 2500 9 14 Марк Уільямс 9 0 19150 21.03.1975 2011 1/4 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 29 16 13 55.17% 8 2 143 3.63 14.5 15000 10 36 Мэцью Сэлт 9 0 18400 07.03.1985 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 11 9 Сцюарт Бінэм 8 1 16934 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 3 3 0 3 0% 20 8 12 40% 2 0 90 10 — 9000 12 44 Джымі Робертсан 8 0 13583 03.05.1986 2014 1/16 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 6 2 4 33.33% 2 1 130 3 6 2500 13 29 Пітэр Эбдан 6 0 13333 27.08.1970 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 14 19 Марк Дэвіс 7 0 13016 12.08.1972 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 4 6 2 4 33.33% 31 14 17 45.16% 6 0 84 5.17 — 14000 15 24 Мартын Гоўлд 5 0 12500 14.09.1981 2011 Фінал (2011) 3 7 4 3 57.14% 38 19 19 50% 11 3 106 3.45 12.67 30250 16 5 Бары Хокінс 5 0 12000 23.04.1979 2012 Перамога (2014) 3 8 6 2 75% 41 28 13 68.29% 19 3 131 2.16 13.67 107750 17 4 Дзін Цзюньхуэй 2 1 11500 01.04.1987 2012 Перамога (2013) 3 8 6 2 75% 50 28 22 56% 22 10 147 2.27 5 107500 18 81 Олівер Лайнс 8 0 10500 16.06.1995 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 19 35 Род Лоўлер 6 0 10499 12.07.1971 2013 1/8 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 13 7 6 53.85% 2 0 73 6.5 — 5000 20 49 Лука Брэсэль 6 0 9832 08.03.1995 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 21 53 Цепчая Ун-Ну 9 0 9532 18.04.1985 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 22 6 Рыкі Уолдэн 6 0 9283 11.11.1982 2011 1/4 фіналу (2012) 3 5 2 3 40% 27 14 13 51.85% 11 3 131 2.45 9 16500 23 23 Алан Мак-Манус 5 0 9084 21.01.1971 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 24 25 Майкл Холт 7 0 8583 07.08.1978 2011 1/4 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 30 14 16 46.67% 7 2 110 4.29 15 15000 25 17 Майкл Уайт 6 0 8583 05.07.1991 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 26 33 Марк Кінг 9 0 8400 28.03.1974 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 27 10 Марка Фу 8 0 8016 08.01.1978 2011 1/2 фіналу (2014) 3 8 5 3 62.5% 42 24 18 57.14% 16 3 121 2.63 14 32000 28 30 Энтані Мак-Гіл 6 0 8000 05.02.1991 2013 1/8 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 13 7 6 53.85% 2 0 74 6.5 — 5000 29 22 Раян Дэй 8 0 7749 23.03.1980 2014 1/8 фіналу (2014) 1 2 1 1 50% 14 7 7 50% 2 0 50 7 — 5000 30 71 Крыс Уэйклін 6 0 7416 16.03.1992 2015 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 31 12 Джон Хігінс 7 0 6783 18.05.1975 2012 1/4 фіналу (2014) 3 5 2 3 40% 30 14 16 46.67% 10 3 123 3 10 15250 32 32 Дамінік Дэйл 6 0 6583 29.12.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 2 2 0 2 0% 11 3 8 27.27% 1 0 72 11 — 6750

Ход турніру

Першы дзень (24 сакавіка)

Выбылі: Олівер Лайнс (18), Бары Хокінс (16), Джымі Робертсан (12), Джон Хігінс (31), Роберт Мілкінс (8), Марка Фу (27), Дзін Цзюньхуэй (17), Раян Дэй (29).

24 сакавіка 201514:30 GMT +71/16 фіналу (10) 4:1 (18)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Люй СіліньСправаздачаЛік па фрэймах: 3:63, 61:32, 73:0 (69), 60:52, 71:16У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.—1 (69)26853.6Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——16332.624 сакавіка 201514:30 GMT +71/16 фіналу (16) 2:4 (26)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Колін ХамфрысСправаздачаЛік па фрэймах: 0:78 (56), 29:47У другім фрэйме Марк Кінг дапусціў тры памылкі запар у пазіцыі з бачным шарам, і яго супернік аўтаматычна выйграў партыю, нягледзячы на адставанне ў ліку., 0:132 (72, 60), 0:78 (78), 77:29, 0:85 (64)——10617.67Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—5 (78, 72, 64, 60, 56)44974.8324 сакавіка 201516:00 GMT +71/16 фіналу (12) 2:4 (24)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Байсамут ЦірачотСправаздачаЛік па фрэймах: 0:99 (99), 14:65 (50), 8:93 (72), 96:0 (89), 94:0 (61), 16:68 (52)—2 (89, 61)22838Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—4 (99, 72, 52, 50)32554.1724 сакавіка 201516:00 GMT +71/16 фіналу (3) 4:3 (31)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Тэры КамільерыСправаздачаЛік па фрэймах: 0:71 (51), 115:17 (115), 30:88 (88), 67:7 (67), 2:61 (56), 58:13, 74:23 (57)13 (115, 67, 57)34649.43Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—3 (88, 56, 51)2804024 сакавіка 201519:30 GMT +71/16 фіналу (8) 0:4 (30)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Панпраюн ПіраСправаздачаЛік па фрэймах: 10:82 (66), 36:55, 34:66, 21:67 (65)——10125.25Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—2 (66, 65)27067.524 сакавіка 201519:30 GMT +71/16 фіналу (5) 4:3 (27)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Колін ХамфрысСправаздачаЛік па фрэймах: 16:86, 0:67, 68:6, 41:80 (80), 74:1 (74), 65:39, 61:16—1 (74)32546.43Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—1 (80)29542.1424 сакавіка 201521:00 GMT +71/16 фіналу (7) 4:1 (17)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Тэры КамільерыСправаздачаЛік па фрэймах: 83:49 (53), 98:0 (98), 0:96 (83), 75:0 (74), 71:1 (51)—4 (98, 74, 53, 51)32765.4Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў—1 (83)14629.224 сакавіка 201521:00 GMT +71/16 фіналу (2) 4:3 (29)Montien Riverside Hotel,Бангкок, ТайландРэферы: Люй СіліньСправаздачаЛік па фрэймах: 83:36, 31:55, 58:67, 81:4, 29:62, 76:0, 95:0 (94)—1 (94)45364.71Брэйкі 100+Брэйкі 50+Сума ачкоў——22432

Другі дзень (25 сакавіка)

Выбылі: Майкл Уайт (25), Род Лоўлер (19), Дамінік Дэйл (32), Рыкі Уолдэн (22), Лука Брэсэль (20), Алан Мак-Манус (23), Цепчая Ун-Ну (21), Пітэр Эбдан (13)

Матчы 1/16 фіналу Мартын Гоўлд (15) 4:3 Майкл Уайт (25) 74:25, 97:5 (76), 56:66, 44:73, 67:43, 8:73, 69:34 (55) Шон Мёрфі (1) 4:2 Род Лоўлер (19) 42:72, 93:0 (93), 76:36 (69), 68:36, 1:82 (59), 76:1 (76) Марк Сэлбі (4) 4:0 Дамінік Дэйл (32) 87:42 (79), 68:57 (51 Дэйл), 68:35, 91:0 Марк Дэвіс (14) 4:2 Рыкі Уолдэн (22) 67:70, 74:0 (74), 67:33, 54:56, 69:37, 58:47 Джад Трамп (6) 4:0 Лука Брэсэль (20) 59:28, 71:43 (71), 87:0, 72:0 Сцюарт Бінэм (11) 4:1 Алан Мак-Манус (23) 94:0 (94), 34:71, 65:29 (61), 79:43 (69), 66:40 (58) Марк Уільямс (9) 4:1 Цепчая Ун-Ну (21) 106:0 (106), 73:0 (73), 81:43 (81), 20:61, 64:12 (57) Пітэр Эбдан (13) 1:4 Энтані Мак-Гіл (28) 125:1 (119), 53:60, 6:99, 1:83 (60), 43:52

Трэці дзень (26 сакавіка)

Выбылі: Шон Мёрфі (1), Крыс Уэйклін (30), Марк Ален (2), Энтані Мак-Гіл (28), Ніл Робертсан (5), Стывен Магуайр (3), Марк Сэлбі (4), Марк Кінг (26)