uptime — утыліта ў UNIX-падобных сістэмах, якая паказвае бягучы час, час працы пасля загрузкі, колькасць працуючых карыстальнікаў у камп'ютарнай сістэме і нагрузку за апошнія 1, 5 і 15 хвілін.

$ uptime 21:36:17 up 1711 days, 6:39, 2 users, load average: 0.09, 0.16, 0.20

Часцяком выкарыстоўваецца для вымярэння надзейнасці і стабільнасці аперацыйнай сістэмы, паказваючы час, які камп'ютар працуе без збояў ці патрэбы перазагрузкі ў мэтах адміністравання ці абслугоўвання. У той жа час вялікі uptime можа значыць нядбайнасць, бо многія крытычныя абнаўленні патрабуюць перазагрузкі.

Узровень загрузкі адлюстроўваецца ў выглядзе так званага LA — колькасці працэсаў, якія чакаюць сваёй чаргі на выкананне. Гэты лік дазваляе ацаніць агульную нагрузку на сістэму і не мае наўпроставага дачынення да загрузкі працэсара.

Windows У Windows пачынаючы з версіі Windows NT 4.0 Service Pack 4 таксама ёсйь праграма з такой назвай.Uptime.exe Tool Allows You to Estimate Server Availability with Windows NT 4.0 SP4 or Higher Акрамя таго, стандартная утыліта systeminfo, апроч іншых звестак, таксама паказвае час працы аперацыйнай систэмы.

Гл. таксама Аптайм

спасылкі

Катэгорыя:Утыліты UNIX