Яўген Іванавіч Чарвінскі ( — пасля 1889) — архітэктар сярэдзіны XIX стагоддзя. Акадэмік архітэктурыЧервинский, Евгений Иванович .

Біяграфія

Працаваў у Палтаве са снежня 1834 года канцылярыстам губернскай рысавальні, з 1838 — памочнікам архітэктара ў камісіі, якая ўзводзіла будынак кадэцкага корпуса. Ад Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў атрымаў званне «вольнага мастака» (1846) і акадэміка (1852).

Дакладная дата смерці невядомая.

Творчасць

Па яго праекце пабудавана (1838) у с. Палтаўскай губерні

Чарвінскі спраектаваў знакаміты «дом для гасцей» ў с. Прылуцкага павета Палтаўскай губерні (1854—1856), згарэў у 1917). Будынак, архітэктура якога паўтарала рысы дома казацкага старшыні часоў Запарожскай Сечы, як першынец новай украінскай нацыянальнай архітэктуры, меў надпіс: «Дом сей сооружен для оживления предания о жизни предков в памяти потомков». Архітэктуру будынка станоўча ацаніў Т. Шаўчэнка.

Сярод архітэктурных работ Чарвінскага таксама новая званіца над бабінцам ў Ромнах (1866).

Пад кіраўніцтвам Я. Чарвінскага ў 1870—1889 гг. была пабудавана ў псеўдарускім стылі капліца-пахавальня Паскевічаў (праект ствараўся пры ўдзеле ) побач з Гомельскім Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям'і Паскевічаў.

Літаратура

Курилов И. А. Роменская старина: Исторические, статистические и бытовые записки о городе Ромне и его обывателях, от начала города до нашего времени. — Ромны, 1898. — С. 256, 258; ЕУ, Т. 10, 2000. — С. 3700; Ханко, 2002. — С. 202—203.

Полтавіка. Полтавська енциклопедія. Том 12. Релігія і Церква.— Полтава: «Полтавський літератор», 2009 — http://history-poltava.org.ua

Спасылкі

Червинский, Евгений Иванович

Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Украіны