Нуры () — археалагічны помнік каля аднайменнага паселішча на поўначы Судана. Прадстаўляе сабою некропаль з малых пірамід, пабудаваных у 1 тысячагоддзі да н. э. для манархаў дзяржавы Куш. Разам з археалагічным помнікам Джэбель-Баркал, які знаходзіцца ў 10 км ад Нуры, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя У 1 тысячагоддзі да н. э. некропаль Нуры знаходзіўся бліз Напаты, першай сталіцы дзяржавы Куш. Разам з Джэбель-Баркал з’яўляўся адным з галоўных сакральных месцаў Нубіі. Узвядзенне пірамід-грабніц манархаў Куша ў Нуры пачалося пры валадары Тахарка (690 — 664 гг. да н. э.), які меў тытулы корэ Куша і фараона Егіпта. Нуры заставаўся важным месцам пахавання і ў эпоху Мероэ, калі Напата страціла сваё значэнне. Апошнія грабніцы датуюцца 308 г. да н. э.
Археалагічныя даследаванні вядуцца з 1916 г.
Піраміды Усяго ў Нуры налічваецца 61 піраміда. Найбольшая ў магільным комплексе піраміда Тахаркі мае плошчу 51,75 м² і ўзвышаецца ўсяго на 40 м. Піраміды будаваліся з чырвонага пясчаніка, які здабываўся непадалёк.
Першапачаткова піраміды Нуры мелі наступную структуру:
A: сама піраміда B: уваходная капліца C: лесвіца або алея ў уваходную капліцу D: пахавальная камера
Найчасцей пахавальная камера была падземнай, злучалася з паверхняй вузкім тунэлем.
Гл. таксама Аль-Мусаўварат ас-Суфра
Крыніцы
Спасылкі
unesco.org Napata, Sudan (including Djebel Barkal and Nuri) Kushite Pyramids in Nubia Philip Coppens, The Nubian Pyramids
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Судане Катэгорыя:Археалогія ў Судане Катэгорыя:Нубія