Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 (, таксама вядомы як BAIC Motor China Open 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай «China International» і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £, з якіх £ атрымаў пераможца.
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. У першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) на арэне выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Бары Пінчэса ў кваліфікацыі (5:1), Марка Джойса (5:3), Эліата Слесара (5:0), Дэвіда Гілберта (5:2), Роберта Мілкінса ў чвэрцьфінале (5:4), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (6:3) і Гэры Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 10:2. Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў рэйтынгавы турнір, не згуляўшы ніводнага матча супраць гульцоў, якія ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і шостым рэйтынгавым тытулам у кар’еры лідара рэйтынгу, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Сэлбі ў 2015 годзе (пасля German Masters).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 стаў 16-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайдзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£85,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£21,000Чвэрцьфіналісты£12,5001/8 фіналу£8,0001/16 фіналу£6,5001/32 фіналу£3,000Найвышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £478,000 Максімальны брэйк £15,000
Фармат турніру
На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 113 — удзельнікі мэйн-тура і 19 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы. Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 14—15 лютага 9 5 Уайлдкард раўнд 30 сакавіка 9 5 1/32 фіналу 30 — 31 сакавіка 9 5 1/16 фіналу 1 красавіка 9 5 1/8 фіналу 2 красавіка 9 5 1/4 фіналу 3 красавіка 9 5 1/2 фіналу 4 красавіка 11 6 Фінал 5 красавіка 19 10
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 лютага 2015 года (пасля German Masters 2015). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Дзін Цзюньхуэй (які займаў трэцяе месца ў рэйтынгу). Чэмпіён свету Марк Сэлбі, які быў лідарам рэйтынгу, атрымаў другі нумар пасеву.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дзін Цзюньхуэй (1) 5:1 Рос М’юр (91) Роні О’Саліван (3) 5:1 Лука Брэсэль (65) Маркус Кэмбэл (54) 5:2 Лю Чэньвэй (101) Роры Мак-Лаўд (51) 3:5 Робін Хал (69) Кайрэн Уілсан (58) 5:3 Мэцью Дэй Джэймі Бёрнэт (46) 5:3 Ян Бэрнс (79) Марк Дэвіс (19) 5:3 Мічэл Ман (94) Марк Кінг (31) 5:2 Лу Нін (103) Марк Уільямс (17) 5:1 Лі Уолкер (109) Фергал О’Браен (26) 5:2 Джордж Прэгнал Том Форд (42) 3:5 Алекс Дэйвіс (76) Майк Дан (47) 5:3 Танават Тырапонгпайбун Бэн Вуластан (35) 2:5 Джо О'Конар Курт Мэфлін (34) 5:3 Цаа Сіньлун (99) Марк Ален (10) 1:5 Майкл Лэслі (108) Алістэр Картэр (13) 5:1 Мартын Мак-Крадэн Джон Хігінс (15) 5:2 Олівер Лайнс (81) Марка Фу (11) 5:2 Майкл Джорджыу (87) Юй Дэлу (49) 5:3 Крыс Норбэры (96) Джымі Уайт (63) 4:5 Эшлі Карці Робі Уільямс (55) 3:5 Дэніэл Уэлс Джэймі Джонс (45) 5:2 Майкл Томлінсан Грэм Дот (18) 5:1 Шон О’Саліван Мэцью Стывенс (30) 5:0 Марк Оўэнс Пітэр Эбдан (29) 5:3 Сэм Бэйрд (71) Энтані Мак-Гіл (28) 5:3 Адыт’я Мехта (48) 2:5 Чжан Аньда (97) Альфрэд Бёрдэн (53) 5:4 Алан Тэйлар (100) Эндру Хігінсан (40) 5:0 Хамад Міа (89) Джэймі Коўп (56) 5:3 Тор Чуан Леонг Джад Трамп (6) 5:0 Эдэн Шараў Шон Мёрфі (7) 5:1 Ігар Фігейрэду (90) Бары Хокінс (5) 5:1 Напон Саенхам (67) Сцюарт Бінэм (8) 5:0 Скот Дональдсан (84) Джэрард Грын (43) 5:1 Крыс Уэйклін (72) Пітэр Лайнс (61) 5:4 Крыс Мелінг (92) Джымі Робертсан (44) 5:3 Стывен Холуарт (106) Кен Доэрці (37) 5:4 Дэйв Харальд (70) Дамінік Дэйл (27) 5:2 Ян Гловер (104) Майкл Уайт (24) 5:2 Джэймс Уатана (110) Раян Дэй (22) 5:0 Сідні Уілсан Род Лоўлер (32) 2:5 Джо Свэйл (66) Цепчая Ун-Ну (57) 1:5 Ліам Хайфілд (80) Лі Хан (64) 4:5 Зак Сурэці (102) Дэвід Морыс (52) 5:1 Джэймі Рыс Кларк () Найджэл Бонд (59) 5:2 Крэйг Стэдмэн (77) Стывен Магуайр (12) 5:2 Лі Пэйдж (95) Роберт Мілкінс (16) 5:0 Сцюарт Кэрынгтан (68) Рыкі Уолдэн (9) 5:2 Дэвід Грэйс (98) Джо Пэры (14) 5:2 Олівер Браўн Цаа Юйпэн (62) 5:2 Адам Бобат Дэвід Гілберт (33) 5:2 Адам Дафі Гэры Уілсан (60) 5:3 Джэк Джонс (105) Энтані Хэмілтан (50) 5:0 Майкл Уослі (86) Лян Вэньбо (21) 5:2 Джоэль Уолкер (82) Майкл Холт (25) 1:5 Чжоу Юэлун (83) Алан Мак-Манус (23) 5:3 Цянь Пэнфэй (88) Сяа Гадун (20) 4:5 Эліат Слесар (93) Джэк Лісоўскі (38) 5:0 Ахмед Саіф (111) Мэцью Сэлт (36) 5:0 Джон Эстлі (78) 5:1 Джэймс Кэхіл (75) Марк Джойс (41) 5:2 Фрэйзер Патрык (74) Ніл Робертсан (4) 5:3 Лю Хаацянь (73) Марк Сэлбі (2) 5:1 Бары Пінчэс (85)
Соценныя серыі
У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 было выканана 23 соценныя серыі. Дэчават Пумджаенг і Лян Вэньбо аформілі па два сэнчуры ў сваіх паядынках. 16-ы сеяны турніру Роберт Мілкінс у паядынку супраць Сцюарта Кэрынгтана зрабіў брэйк у 134 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Роберт Мілкінс 1 134 Дэчават Пумджаенг 2 132, 111 Дэйв Харальд 1 128 Чжоу Юэлун 1 128 Марк Уільямс 1 125 Роні О’Саліван 1 124 Сцюарт Бінэм 1 123 Бары Пінчэс 1 122 Лян Вэньбо 2 120, 108 Джымі Робертсан 1 120 Лука Брэсэль 1 117 Дэвід Грэйс 1 115 Джон Хігінс 1 112 Альфрэд Бёрдэн 1 111 Джад Трамп 1 111 Крыс Уэйклін 1 110 Фергал О’Браен 1 109 Стывен Магуайр 1 104 Ліам Хайфілд 1 101 Джо Свэйл 1 100 Раян Дэй 1 100Увогуле 23 Найвышэйшы брэйк: 134 (Роберт Мілкінс)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Толькі адзін гулец з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў на турнір — Марк Ален (10).
Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у шаснаццатым (з шаснаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У асноўнай стадыі турніру удзельнічалі тры аматары, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джо О'Конар перайграў Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:2), Дэніэл Уэлс быў мацней за Робі Уільямса (5:3), а Эшлі Карці перамог Джымі Уайта (5:4). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 і 2014 гадах, Янь Бінтаа і Юань Сыцзюнь, якія таксама гулялі на леташнім спаборніцтве, і навічок турніру Чжан Юн.
У 2015 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічалі 11 дэбютантаў: Дэвід Гілберт (33), Робін Хал (69), Алекс Дэйвіс (76), Ліам Хайфілд (80), Эліат Слесар (93), Зак Сурэці (102), Майкл Лэслі (108), Джо О'Конар, Дэніэл Уэлс, Эшлі Карці і Чжан Юн.
З усіх удзельнікаў турніру дзевяць ужо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Роні О’Саліван (1999, 2000), Пітэр Эбдан (2009, 2012) і Дзін Цзюньхуэй (2005, 2014) — па 2 разы, а Джон Хігінс (1999), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.
Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 49-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру было па 45 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 44.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру