Войлач — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 14 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Краснагорка, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,16 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.

Возера акружана хмызняком, на ўсходзе і поўначы забалочаны луг.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна