Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі — падарожжа французскіх навукоўцаў да экватара (1735—1742) і палярнага круга (1736—1737) з мэтай пацвердзіць або абвергнуць думку пра прыплюснутую форму Зямлі.
Прадгісторыя Памераць даўжыню акружнасці Зямлі спрабавалі яшчэ старажытнагрэчаскія навукоўцы Эратасфен і Пталамей. Падобныя спробы былі і пазней, аднак толькі ў XVII ст., калі новыя інструменты дазволілі выкарыстоўваць трыганаметрычныя метады, вымярэнні дугі мерыдыяна набылі навуковы характар. У 1615 годзе галандзец Снеліус вынайшаў метад трыянгуляцыі і з яго дапамогай памераў даўжыню мерыдыяна паміж Алькмарам і Бергенам, у 1635 годзе англічанін Рычард Норвуд памераў сегмент мерыдыяна паміж Лонданам і Ёркам, вядомы і іншыя аналагічныя вымярэнні. У 1671 годзе абат Жан Пікар правёў вымярэнні на шыраце Парыж—Ам’енИзотов А. А. Форма и размеры… С. 18., гэтая праца кіравалася і фінансавалася Каралеўскай акадэміяй навук у Парыжы ў супрацоўніцтве з дырэктарам Абсерваторыі Жанам Дамінікам Касіні. Пазней вымярэнні працягнулі ў паўночным і паўднёвым кірунку Жак Касіні, Жак Філіп Маральдзі, Філіп дэ ла Гір, у выніку быў намечаны Парыжскі мерыдыян. Дзякуючы гэтаму даследаванню з’явілася магчымасць стварэння карты Францыі, вядомай як карта Касіні.Ропер А. Экспедиция к экватору…
У пачатку XVIII ст. даследаванні ў гэтай галіне астраноміі заахвочваліся бурнымі дыскусіямі вакол апублікаваных у 1687 годзе «Пачаткаў» Ньютана. У 1671 годзе французскі астраном Жан Рышэ, знаходзячыся ў сталіцы Гвіяны Каене, быў вымушаны прыблізна на 3 мм паменшыць даўжыню маятніка, каб ён дакладна адлічваў секунды. Апісаная Рышэ анамалія ў зямным прыцягненні скіравала Ньютана да думкі, што Зямля мае форму няправільнага шара, успучанага на экватары і прыплюснутага каля полюсаў. Гіпотэзу Ньютана аспрэчвалі паслядоўнікі Дэкарта — картэзіянцы, і толькі эксперыментальная праверка магла пакласці канец навуковым спрэчкам.
Арганізацыя экспедыцыі У 1732 годзе паслядоўнік Ньютана П'ер-Мары Маперцюі сваім дакладам «Пра законы ўсясветнага прыцягнення» справакаваў вострыя спрэчкі паміж навукоўцамі — «кансерватарамі» і «наватарамі». У дэбатах вакол формы Зямлі «партыя ньютонаўцаў» пайшла супраць аўтарытэта Жака Касіні, сына Жана-Дамініка Касіні. Урэшце дзяржаўны сакратар Марскога ведамства і ганаровы член Акадэміі навук, граф Жан Фрэдырык Марэпа, упэўніў караля Людовіка XV, што развязанне спрэчнага пытання мае важнае значэнне для французскай навукі і ўзніме яе прэстыж.
Марэпа ў 1734 годзе дамогся фінансавання дзвюх экспедыцый, якія мусілі зрабіць неабходныя вымярэнні. Параўнанне градуса, памеранага на палярным крузе, з градусам, памераным на экватары, установіць навуковую ісціну — калі зямны шар успучаны на экватары і прыплюснуты ў полюсаў, як сцвярджае Ньютан і яго прыхільнікі, то палярны градус будзе карацейшым за градус на тэрыторыі Францыі, а экватарыяльны — даўжэйшым.
Першая экспедыцыя, пад кіраўніцтвам акадэміка Луі Гадэна, 16 мая 1735 года пакінула Ла-Рашэль і скіравалася ў іспанскія ўладанні ў Перу, дакладней — да Кіта (цяпер сталіца Эквадора). Другая экспедыцыя, пад кіраўніцтвам самога Маперцюі, 2 мая 1736 года пакінула Дзюнкерк і скіравалася ў шведскую Лапландыю.
Лапландская экспедыцыя
У лапландскую экспедыцыю ўваходзілі П. Маперцюі, Ш. Камюз, А. Клеро, а таксама шведскі фізік А. Цэльсій. Метадам трыянгуляцыі была памерана дуга мерыдыяна даўжынёй 57’30" пад сярэдняй шыратой каля 66°19'. Паводле гэтага вымярэння, даўжыня дугі градуса мерыдыяна атрымалася роўнай туазам. Гэтая лічба вымусіла Жака Касіні, ратуючы прэстыж, не чакаючы вынікаў перуанскай экспедыцыі, часткова праверыць свае градусныя меранні ў Францыі — зноў былі памераны базы і вызначаны астранамічныя шыроты на канечных пунктах градуснага мерання, вынік атрымаўся ў туазы, што даказвала прыплюснутую форму Зямлі. Нягледзячы на тое, што вынікі лапландскай экспедыцыі даказвалі прыплюснутасць, яны былі з вялікай памылкай — паводле іх, прыплюснутасць атрымалася роўнай 1:214. Паводле ж перуанскага выніку ў туазаў, атрыманага незалежна дзвюма групамі даследчыкаў, прычым на дузе мерыдыяна ад 0°2’30" паўночнай шыраты да 3°4’30" паўднёвай шыраты (т.б. на даўжыні больш за 3°, што ў 3 разы перасягае лапландскія меранні), велічыня прыплюснутасці атрымалася роўнай 1:314. Вынікі лапландскай экспедыцыі з-за іх памылковасці пазней пакідалі па-за ўвагай.Изотов А. А. Форма и размеры… С. 19.
Перуанская экспедыцыя Перуанская экспедыцыя стартавала на парусным транспартным судне «Насільшчык», складалася з дзесяці ўдзельнікаў, чацвёра з якіх былі акадэмікамі — кіраўнік экспедыцыі Луі Гадэн, матэматык і астраном П’ер Бугер, географ Шарль Мары дэ ла Кандамін і ўрач-натураліст Жазеф Жусьё. У склад экспедыцыі памочнікамі ўваходзілі тэхнікі, інжынеры, быў сярод удзельнікаў і хірург. 22 чэрвеня 1735 года судна з навукоўцамі дасягнула вострава Марцініка, дзе Кандамін ледзь не загінуў ад жоўтай ліхаманкі. Пасля Марцінікі экспедыцыя даплыла да Санта-Дамінга (цяпер сталіца Дамініканы) і затрымалася там на тры з паловай месяцы, чакаючы іспанскага судна, якое мусіла перавезці навукоўцаў да калумбійскай Картахены. Урэшце, насуперак дагавору, іх узяла на борт французская брыганціна «Ястраб», і да Картахены яны трапілі 16 лістапада 1735 года, праз шэсць месяцаў па адпраўленні з Францыі. Экспедыцыя прабыла ў Картахене тыдзень, недаверлівая іспанская адміністрацыя далучыла да яе двух афіцэраў — Хорхе Хуана-і-Сантасілья і Антоніа дэ Ульёа, якім было даручана сачыць за дзейнасцю навукоўцаў, і яны не пакідалі экспедыцыю да яе заканчэння. Неўзабаве экспедыцыя дабралася да Партобела і, перайшоўшы перашыек, дасягнула Панамы, а 10 сакавіка 1736 года была ўжо на ціхаакіянскім узбярэжжы Эквадора — у Манце, на ўзроўні экватара. Такім чынам, экспедыцыі спатрэбілася дзесяць месяцаў, каб дасягнуць месца сваіх работ.
Вялікая працягласць усіх этапаў экспедыцыі — першая характэрная рыса гэтага мерапрыемства. Другая — надзвычай складаны ўчастак зямной паверхні, што ўскладнялася і няўстойлівасцю мясцовага клімату. Даследчыкі апынуліся ў Андах, на вышыні метраў над узроўнем мора, дзе людзі сустракаліся наогул рэдка, а дужа перасечаны рэльеф мясцовасці ўскладняў правядзенне трыянгуляцыйных вымярэнняў. Жыццё ўдзельнікаў экспедыцыі праходзіла ў экстрэмальных умовах — з аднаго боку, рэзкія перапады тэмпературы цягам некалькіх дзён адмоўна ўплывалі на фізічны стан навукоўцаў; з другога, ім было цяжка без падрыхтоўкі процістаяць такім прыродным з’явам, як снежныя ўраганы і землетрасенні; з трэцяга, ім дакучалі рэптыліі і атрутныя насякомыя. Трэцяя рыса — аддаленасць ад радзімы. Лісты з Перу ў Парыж або Мадрыд ішлі мінімум год. Такім чынам, экспедыцыя не магла разлічваць на падтрымку Версаля, дзе да таго ж хацелі забыцца на яе, а грошы адпраўлялі вельмі нерэгулярна. Дапамога ад іспанскага караля была яшчэ менш надзейнай — амерыканскія калоніі Іспаніі былі фактычна аўтаномныя, і даследчыкі жылі за кошт міласці мясцовых губернатараў, недаверлівых і не прыхільных да супрацоўніцтва. Навукоўцы на ўласным досведзе спасціглі ўласцівасці каланіяльнага грамадства, дзе ўлада ў значнай ступені належала мясцовым інстытутам, дзе пасланцы метраполіі трывала сапернічалі з крэольскай элітай, жыццё ж індзейцаў было вартым жалю, што рабіла іх паводзіны непрадказальнымі, а выкарыстанне іх у якасці насільшчыкаў і гідаў — сумнеўным.
Кажучы пра асаблівасці перуанскай экспедыцыі, трэба адзначыць несумяшчальныя характары яе ўдзельнікаў. З-за зайздрасці і рэўнасці паміж імі трывала ўзнікалі сваркі, даходзіла да адкрытай варожасці. Гадэн быў несумленным кіраўніком, крадзяжы і прыўлашчванне ім грошай, дасланых з Парыжу, былі выкрыты. Пагатоў, ва ўласных мэтах ён завязаў сумнеўныя кантакты з Вялікабрытаніяй, калі тая пачала вайну з Іспаніяй і Францыя разарвала з ёю дыпламатычныя адносіны. Нязгода, якая панавала ў экспедыцыі, вырасла ў адкрыты канфлікт. Бугер і Кандамін лічылі, што вымярэнні мэтазгодна пачаць з раўніннага ўчастка — з узбярэжжа, а Гадэн настойваў на правядзенні работ на шыраце Кіта. Група раскалолася — Гадэн адправіўся ў Гуаякіль, пакінуўшы ў Манце Кандаміна і Бугера. Але апошні захварэў і далучыўся да кіраўніка экспедыцыі. Урэшце першым да Кіта дабраўся Кандамін, пераадолеўшы шмат цяжкасцей, ён трапіў туды 22 мая 1736 года.
Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, навукоўцы не згубілі энтузіязму і восенню 1736 года пачалі сур’ёзную работу. Перад тым як узяцца непасрэдна за вымярэнні, трэба было стварыць на ўчастку прамалінейную базу. На папярэдне падрыхтаваную і выраўняную паверхню зямлі ўкладваліся драўняныя шасты, эталаніраваныя паводле прывезенага з Парыжу металічнага туаза. Змены тэмпературы і вільготнасці паветра ўплывалі на надзейнасць шастоў, базу даводзілася пастаянна выпраўляць і ўдакладняць. Каб забяспечыць верагодны вынік, дзве брыгады працавалі паралельна, незалежна адна ад другой. Калі яны супаставілі дадзеныя, выявілася, што на ўчастку даўжынёй у дванаццаць кіламетраў розніца складае каля дванаццаці сантыметраў. Нягледзячы на ўсе нягоды, патрабавальнасць як да арганізацыі даследаванняў, так і да іх вынікаў заўсёды заставаліся ў цэнтры ўвагі экспедыцыі. Дабіўшыся дакладнай базы, навукоўцы ўзяліся за трыянгуляцыю. Гэта складаная работа зацягнулася на тры гады, праходзіла ў дужа цяжкіх умовах, з прапажай абсталявання, адмовай гідаў, хваробамі і звадамі ўдзельнікаў экспедыцыі. Да гэтага дадалася збянтэжвальная вестка з Францыі: у 1737 годзе каманда навукоўцаў, якая адпраўлялася ў Лапландыю на чале з Маперцюі, вярнулася ў Парыж з доказамі прыплюснутасці Зямлі на полюсах — мэтазгоднасць працягваць работы на экватары быццам бы рабілася сумнеўнай. Гэтым пытаннем задаваліся ў Версалі, адкуль Марэпа вымагаў паскарэння даследаванняў, і грошы для экватарыяльнай экспедыцыі паступалі ўсё меней рэгулярна. Удзельнікі экватарыяльнай экспедыцыі, захопленыя пачатай справай, вырашаюць працягваць работы, чаго б гэта ім ні каштавала. Вымярэнні былі праведзены з высокай дакладнасцю і скончаны ў 1740 годзе.
Жыццё ўносіла папраўкі, часам трагічнага характару. У канцы 1737 года памочнік географа Купле памёр ад жоўтай ліхаманкі. Кандамін, які цаніў уласныя выгоды не менш за пунктуальнасць у навуцы, зблізіўся з пэўнымі знатнымі крэоламі і заняўся перапраўкай каштоўнасцей, на чым нажыў немалое багацце, але гэта ўрэшце прывяло да шэрагу судовых разбіральніцтваў. Гадэн-малодшы, пляменнік Луі Гадэна, тэхнічны памочнік экспедыцыі, закахаўся ў маладую крэолку, ажаніўся з ёю і кінуў каманду. Хірург экспедыцыі Сіньерг таксама праславіўся прыгодамі. Закаханы ў мясцовую куртызанку, ён стаў ахвярай помсты яе раўнівага іспанскага сябра, быў забіты ў Куэнка летам 1739 года. Жазеф Жусьё, чалавек непастаяннага характару, пакінуў экспедыцыю і самастойна заняўся вывучэннем асаблівасцей мясцовай прыроды. Жусьё сабраў унікальную дакументацыю па батаніцы, заалогіі і нават этнаграфіі. Да ўсяго праблемы ў зносінах са Старым Светам, звязаныя з пачаткам у 1739 годзе англа-іспанскай вайны, значна абвастрыліся, калі ў сакавіку 1744 года Францыя ўцягнулася ў вайну за аўстрыйскую спадчыну.