Кропы — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 4 км на захад ад вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Плошча вадазбору каля 1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, стромкія, параслі хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера бяссцёкавае. Зарастае слаба.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Басейн Росіцы Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры