Марцін Роналд Келі (; нар. , Уістан, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца клуба «Вест Бромвіч Альбіён».
Клубная кар’ера Улетку 2007 года перабраўся з акадэміі ў клуб «Ліверпул». У інтэрв’ю афіцыйнаму сайту клуба распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай спіны. Пад кіраўніцтвам Гары Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзервовых каманд. У сезоне 2008/09 трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе каманды 9 снежня 2008 года ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2008/09 супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі КарагераПСВ — Ливерпуль — 1:3. liverpoolfc.tv.
У канцы сакавіка 2009 года Келі быў аддадзены ў арэнду клуба «Хадэрсфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі і забіў свой першы гол у прафесійным футболе. Рафаэль Бенітэс заявіў, што, пасля сыходу з клуба Самі Хююпія, у Келі з’явіўся шанц прабіцца ў першую камандуБенитес о шансах Келли. liverpoolfc.tv. Свой першы гол за клуб забіў у матчы Кубка лігі супраць лонданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасля падачы Крэйга Беламі.
14 жніўня 2014 года Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клубам на тры гадыCrystal Palace sign Liverpool defender. BBC Sport. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.
У верасні 2022 года стаў іграком «Вест Бромвіч Альбіён». У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Уіган Атлетык», летам 2023 года вярнуўся з арэнды ў «Вест Бромвіч Альбіён».
Міжнародная кар’ера 22 мая 2012 года Келі атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Англіі да таварыскага матча супраць зборнай Нарвегіі 26 мая 2012 года. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонса«Norway 0–1 England» BBC Sport..
3 чэрвеня 2012 года быў уключаны ў склад зборнай на Еўра-2012, каб замяніць Гары Кэхіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матча супраць зборнай Бельгіі«Euro 2012: Gary Cahill ruled out but Rio Ferdinand overlooked». BBC Sport..
Дасягненні «Ліверпул» Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Хадэрсфілд Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык