Рыстунец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 48 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
Схілы невыразныя. Вакол возера балота, на паўднёвым усходзе прымыкае лес. Сцёк праз меліярацыйную канаву ў возера Макачы.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна