міні|Каляндар на 1893 год, Мінск міні|Леон Бакст, аўтапартрэт, 1893 1893 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Chicago World Columbian Exposition — Сусветная выстаўка ў Чыкага, у якой удзельнічала 39 мастакоў з земляў былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку Марыя Гажыч персанальная выстаўка гродзенскага мастака Марыі Гажыч у Вільне 15 жніўня — адкрыццё Траццякоўскай галерэі

З’явіліся

Віцебскі царкоўна-археалагічны музей Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх, Красны Бераг

Нарадзіліся

13 студзеня — Хаім Суцін (пам. 1943), французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання 25 студзеня — Павел Гуткоўскі (пам. 1962), беларускі мастак-графік 12 лютага — Бен Зільберт (пам. 1939), амерыканскі жывапісец, гравёр, родам з беларускага мястэчка Горкі 12 лістапада — Міхаіл Паруснікаў (пам. 1968), рускі і беларускі савецкі архітэктар, педагог Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку будынка Дзяржбанка БССР (1950), стадыёна «Дынама», Захар'еўскага моста праз р. Свіслач, ансамбля Ленінскага праспекта 21 лістапада — Уладзіслаў Страмінскі (пам. 1952), беларускі і польскі мастак, прадстаўнік авангарднага мастацтва, заснавальнік унізму

Памерлі 23 жніўня — Міхал Эльвіра Андрыёлі (нар. 1836), мастак (жывапісец і графік) і ілюстратар, які працаваў у Расійскай імперыі, Польшчы, Францыі; прадстаўнік рамантызму. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Галерэя

Катэгорыя:1893 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь