Анто́ніу Албе́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018).

Клубная кар’ера Бету з’яўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынга». Некалькі сезонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і не здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клуба і на поле ў складзе «ільвоў» не выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клубе «Каса Пія», дзе гуляў адзін сезон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бету зайграць не здолеў і яму зноў прыйшлося змяніць клуб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клубах, у 2009 годзе Бету перайшоў у склад «Порту». Сума трансферу склала 750 тысяч еўра.

У 2013 годзе Бету паводле дагавору арэнды перайшоў у склад іспанскага клуба «Севілья», каб замяніць у браме Дыега Лопеса, які сышоў у мадрыдскі «Рэал». Пасля сканчэння арэнднага пагаднення севільцы выкупілі кантракт іграка. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. У сезоне з-за траўмы 2015/16 страціў месца ў аснове, і па заканчэнні сезона ў маі 2016 года пакінуў клубБету покинул «Севилью». by.tribuna.com.

6 жніўня 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт са «Спортынгам»«Спортинг» объявил о трансфере Бету, сумма отступных составит 45 млн евро. by.tribuna.com. У складзе «Спортынга» быў другім брамнікам пасля Руй Патрысью, за сезон 2016/17 правёў 8 матчаў ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Гёзтэпэ», які пасля доўгага перапынку выйшаў у Супер Лігу«Гезтепе» подписал вратаря сборной Португалии Бету. by.tribuna.com. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў жніўні 2020 года.

У верасні 2020 года далучыўся да «Лейшойнша», а ў сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і стаў іграком «Фарэнсі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У лютым 2022 года перайшоў у фінскі ХІФК, пакінуў яго ў ліпені 2022 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Бету дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сезона 2009/10 Бету быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Карлушам Кейрушам на чэмпіянат свету 2010 ў якасці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Дасягненні «Порту»: Чэмпіён Партугаліі: 2011 Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2009, 2010 Пераможца Лігі Еўропы: 2011

ЧФР Клуж: Чэмпіён Румыніі: 2012

«Брага»: Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013

«Севілья»: Пераможца Лігі Еўропы (2): 2014, 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг B Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Каса Пія Катэгорыя:Ігракі ФК Шавіш Катэгорыя:Ігракі ФК Марку Катэгорыя:Ігракі ФК Лейшойнш Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Гёзтэпэ Катэгорыя:Ігракі ФК Фарэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК ХІФК