Фёдар Іванавіч Сухавіла (7 студзеня 1917, в. Крывічы, цяпер Глыбоцкі раён — 1 сакавіка 1994) — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.

Біяграфія З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнагаР. Ф. Шаура «Народныя маляваныя дываны Беларусі».

Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі