Плацічна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бабовікі, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Схілы катлавіны невыразныя, на паўночным захадзе нізкія, вышынёй 1,5—2 м, пад забалочаным лесам.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты