Ліберлэнд, поўная назва Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд (; ) — непрызнаная мікрадзяржава абвешчаная 13 красавіка 2015 года групай чэшскіх грамадзян на тэрыторыі вядомай як Gornja Siga, што на беразе Дунаю, паміж Харватыяй і Сербіяй. Новая мікрадзяржава знаходзіцца на нічыйнай тэрыторыі, або юрыдычна на terra nulliushttp://liberland.org/en/about/.

Гісторыя

Галоўным заснавальнікам непрызнанай (на красавік 2015) мікрадзяржавы стаў Віт Едлічка, абраны аднадумцамі прэзідэнтам Ліберлэнду. Новая дзяржава паўстала як вынік імкненняў некаторых прадстаўнікоў ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі пабудаваць краіну згодную з ідэаламі лібертарыянства.

Тэрыторыя для будучай краіны была знойдзена на ўсходзе Харватыі, дзе актуальна доўжыцца Харвацка-Сербская тэрытарыяльная спрэчка. Яшчэ пасля заканчэння Югаслаўскіх войнаў некаторыя памежныя землі былі аспрэчаны, напрыклад астравы Вуковар і Шарэнгард. Тым часам заяўленая тэрыторыя Ліберлэнду — Горная Сіга, паводле заяў яе часовага ўраду, аспрэчанай не была.

Афіцыйна мікрадзяржава абвешчана 13 красавіка 2015 года, калі ў будучай сталіцы — Ліберполісе, усталяваны дзяржаўны сцяг Ліберлэнду. Пазней Падрыхтоўчы Камітэт абраў пана Віта Едлічку, члена ліберальнай партыі вольных грамадзян Чэхіі, на прэзідэнта рэспублікі і адначасова абавязаў яго звярнуцца з адмысловымі дыпламатычнымі нотамі да суседніх краін: Сербіі і Харватыі, а таксама да ААН і ўсяго светуhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=147858.

Ідэйныя падставы Паводле інтэрнэт-старонкі Ліберлэнду «мэтай заснавання новай краіны ёсць стварэнне дзяржавы, у якой вартыя людзі будуць мець магчымасць паспяхова развівацца, без ціску ўладаў, якія абцяжарваюць людзей праз засілле падаткаў і абавязкаў»«Čeh proglasio državu između Srbije i Hrvatske» (in Serbian). B92. BETA. 15 April 2015. Retrieved 15 April 2015..

Спасылкі Афіцыйны сайт Avrupa’da yeni bir devlet inserbia.info Článek na tn.cz Článek na humanisti.sk News from Elsewhere: Balkans: Czech man claims to establish 'new state'

Катэгорыя:Віртуальныя дзяржавы Катэгорыя:Непрызнаныя дзяржавы