Паўса́ній (, ) — старажытнагрэчаскі пісьменнік і географ II стагоддзя, аўтар свайго роду антычнага даведніка «Апісанне Элады».

Біяграфія

Паўсаній, мабыць, выхадзец з Лідыі. Такое меркаванне грунтуецца на яго фразе з сачынення «Апісанне Элады», дзе ён заўважае, што міфічныя героі Пелоп і Тантал жылі ў яго краіне (5.13.7), гэта значыць Лідыі. Час яго жыцця, 2-я палова II стагоддзя, вызначаецца па згадванні ім войнаў рымскага імператара Марка Антаніна. Яго адзіная вядомая праца, «Апісанне Элады» (грэч. , прыняты лац. пераклад «Graeciae descriptio»), разбіта на 10 глаў па назвах грэчаскіх абласцей: Атыка, Карынф, Лаконія, Месенія, Эліда (1), Эліда (2), Ахая, Аркадыя, Беотыя і Факіда.

Праца ўяўляе сабой даведнік па найбольш выдатных помнікаў Старажытнай Грэцыі з апісаннем і звязанымі легендамі, у якіх змешчана каштоўныя гістарычныя звесткі, нярэдка замяняючы сабой страчаныя першакрыніцы. Паўсаній нічога не прыдумляе ў адрозненне ад многіх антычных аўтараў, але проста апісвае тое, што бачыў на свае вочы і чуў ад мясцовых жыхароў, а калі дадае штосьці ад сябе, тое паказвае на гэта. Да міфалагічных паданняў Паўсаній адносіцца з прастадушным даверам. Мова Паўсанія вельмі далёкая ад узораў класічнай прозы: сказы адрывістыя, не зусім ясныя па сэнсе, паўтараюцца адны і тыя ж словы і абароты. Паўсаній таксама пабываў таксама ў Рыме і верагодна ў Палесціне.

Як адзначаюць, ён стаў аднаўляльнікам кірунку, які прыйшоў у заняпад на зыходзе старой эры — жанру перыэгезы (апісання славутасцей якой-небудзь краіны). Ён ставіў мэтай апісанне таго, што не патрапіла ў гісторыю", а не паўтор звестак, пра якія «ўжо было добра сказана» да ягоДысертацыя на тэму «Грэка-македонскія адносіны ў канцы III ст. да н.э.» аўтарэферат па спецыяльнасці ВАК 07.00.03 — Усеагульная гісторыя (адпаведнага перыяду) | disserCat — ….

У тапаграфічным плане «Апісанне Элады» дагэтуль можа служыць даведнікам. Шліман пры адкрыцці царскіх грабніц у Мікенах кіраваўся ўказаннямі Паўсанія.

Упершыню яго дарожныя нататкі на старажытнагрэчаскай выдадзены ў 1516 годзе ў Венецыі.

Тэксты і пераклады У серыі «Loeb classical library» сачыненне выдадзена ў 5 тамах (том V складаюць матэрыялы) пад № 93, 188, 272, 297, 298 у зав. Джоўнса. У серыі «Collection Budé» апублікаваны кн. 1, 4-8.

Спасылкі Павсаний. Описание Эллады.: в переводе С. П. Кондратьева по изданию: «Павсаний. Описание Эллады.» В 2-х т. М.-Л., 1939—1940.

Тэкст і англійскі пераклад Бібліяграфія

Катэгорыя:Географы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Постаці старажытнарымскай геаграфіі