Анатоль Аляксандравіч Наліваеў (Абрам Налівай, , ) — беларускі мастак, рэстаўратар, музыкант, кантар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца яўрэйскай кантарскай музыкіМир исчезнувший и реальный. Галоўны герой фільма «Вытокі» рэжысёра Юрыя ГарулёваФильм «Истоки». Режиссер: Юрий Горулев. Першы дырэктар мінскага музея «Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка».
Біяграфія Нарадзіўся 1 кастрычніка 1931 года ў Рагачове. У 1941 годзе трапіў разам з маці ў яўрэйскае гета, з якога пашанцавала выратавацца. Бацька загінуў на фронце ў 1944.
Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе жыў з маці ў Мінску. Пачаў вучыцца ў музычным вучылішчы па класе кларнета. З дзяцінства таксама меў фатаграфічную памяць, што дазволіла яму тайна маляваць разбураную сталіцу (у 1940—1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць Мінск было забаронена)Літаратура і мастацтва. «Пасляваенны Мінск у карцінах Анатоля Наліваева» . У 1945 годзе ўладкаваўся маляром і паралельна пачаў хадзіць у мастацкую студыю Сяргея Каткова, дзе займаўся 10 годСБ—Белаусь сёння. «Ён маляваў гісторыю».
Мастак зафіксаваў руіны пасляваеннага Мінска і стварыў галерэю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Збіральнік старажытнаяўрэйскай песеннай спадчыныnn.by.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова