Максім Маісееў (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера З 2006 гуляў за дубль «Віцебска». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. Пазней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)Максим Моисеев: "Связываю большие надежды с "Витебском".

Да восені 2012 года заставаўся ў камандзе, хоць і не выходзіў на поле. Пазней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па размеркаванні па заканчэнні ВДТУКак завязать с футболом из-за распределения и вернуться через три года. Удивительная история голкипера «Витебска». У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу, у сезоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасля Дзмітрыя Гушчанкі.

У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыПавленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск".

У 2021 годзе ў якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Лакаматыў 16 -11 2007 дубль Віцебск 25 -25 2008 дубль Віцебск 28 -29 2009 Д2 Белшына 13 -8 2010 Д2 Славія 17 -28 2011 (1) Д2 Смаргонь 7 -11 2011 (2) Д1 Віцебск 2 -3 2012 Д2 Віцебск 0 -0 2014 Д2 Віцебск 1 -0 2015 дубль Віцебск 6 -7

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Газавік Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына