Цяце́рка — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля хутара Апанасёнкі, у басейне ракі Вята.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 4,0 м, сярэдняя — 2,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,21 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Плошча вадазбору 1,41 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на паўночным захадзе нізкія, занятыя вырховым балотам, на поўдні і паўднёвым усходзе абрывістыя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы возера вузкая паласа пясчана-камяністых адкладаў. Возера дыстрофнае. Зарастае да адлегласці 10—15 м ад берага.

Літаратура

 — С. 305.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна