Барыс Аляксандравіч Залкінд (; , в. Скрыгалаў, , Гомельская вобласць — , ) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1940).

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1918 годзе медыцынскага факультэта Павійскага ўніверсітэта (Італія) працаваў асістэнтам, а ў 1923 годзе — дацэнтам терапеўтычнай клінікі горада Павія. З 1925 года — загадчык кафедры туберкулёзу Екацерынаслаўскага медыцынскага інстытута. У 1932—1939 гадах загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова (з 1935 года) загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута. У 1942—1944 гадах галоўны тэрапеўт Паўночна-Заходняга і 2-га Беларускага франтоў. З 1944 года — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута.

Аўтар больш за 30 навуковых прац, якія галоўным чынам прысвечаны вывучэнню бялкоў сыроваткі крыві.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук