Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у г. Бабруйск, размешчаны на цэнтральнай плошчы Леніна.
Помнік, створаны скульптарам П. Белавусавым і архітэктарам М. Мызнікавым, устаноўлены ў 1969 годзе. У 2006 годзе быў рэканструяваны, у выніку чаго быў паменшаны пастамент.
Апісанне Помнік выраблены з бронзы, чорнага лабрадарыту, бетону. Манументальная пластыка, выразнасць сілуэта, удала знойдзены маштаб ставяць помнік у шэраг лепшых твораў манументальнага мастацтва на Магілёўшчыне.
Літаратура Памятник В. И. Ленину // Историко-культурное наследие Бобруйска. — Бобруйск, 2006. — С. 6.
Спасылкі
Бабруйск. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.
Катэгорыя:Помнікі Бабруйска Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:1969 год у Бабруйску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава Катэгорыя:Плошча Леніна (Бабруйск) Катэгорыя:Творы Паўла Белавусава