Бадзе́ні (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 12 сем'яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 10 двароў, 96 жыхароў. У 1904 г. налічвала 172 жыхароў, у 1908 г. — 205 жыхароў.

У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 38 двароў, 202 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 21.05.1951 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. У 1940 г. 38 двароў, 189 жыхароў. У 1948 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас імя Молатава. З 19.04.1954 г. вёска ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 158 жыхароў (1960) 22 двары, 39 жыхароў (1997)

Інфраструктура Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікола Шабовіч (нар. 1959) — беларускі паэт, перакладчык, педагог.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна