Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах (польск. Uniwersytet Śląski w Katowicach) — польскі ўніверсітэт у горадзе Катавіцы. Заснаваны 8 чэрвеня 1968 года. Галоўная сядзіба ўніверсітэта і большасць факультэтаў размешчаныя ў Катавіцах. Астатнія факультэты і навучальныя падраздзяленні знаходзяцца ў іншых гарадах сілезскай агламерацыі: Цешыне, Хожаве і Сасноўцы.

Факультэты Факультэт мастацтваў Факультэт біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя Факультэт этналогіі і адукацыйнай навукі Філалагічны факультэт Факультэт інфарматыкі і матэрыялазнаўства Факультэт матэматыкі, фізікі і хіміі Факультэт навук аб Зямлі Факультэт сацыяльных навук Факультэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт права і адміністрацыі Факультэт радыя і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага Факультэт тэалогіі

Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя ў Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Сілезскі ўніверсітэт