Жабінок — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Зерчаніцы, у басейне ракі Альзініца.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
Размешчана сярод балота, парослага на паўднёвым усходзе хмызняком. За 50—200 м ад возера лес. Істотна зарастае. З возера пачынаецца рака Альзініца, якая ў верхнім цячэнні называецца Баярская.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы